Сто гадоў таму беларус-католік з вёскі Янукі цяперашняга Докшыцкага раёна Ўладзімер Януковіч паехаў на заробкі ў шахты Данбаса. Там у яго ў 1923 годзе нарадзіўся сын Фёдар. У Фёдара ў пасёлку Жукаўка Енакіеўскага раёна нарадзіўся сын Віктар.
Апошняму гісторыяй было наканавана з данецкага стэпу выйсьці «ў людзі», гучна прайграць пад час Аранжавай рэвалюцыі, узяць рэванш на выбарах у 2010 годзе і такім чынам стаць чацьвёртым прэзыдэнтам Украіны, супраць якога летась і сёлета паўсталі тысячы і тысячы суайчыньнікаў.
Чаму гэта здарылася, як за 4 гады праўленьня Януковіча, якое ішло пад лёзунгам «покращення» (паляпшэньня), можна было настроіць супраць сябе народ, так што людзі ў 22 абласьцях з 25 пачалі біць шыбы ў мясцовых адміністрацыях, атакаваць міліцыю, а найбольш радыкальныя ўзяліся за камяні і кактэйлі Молатава? У гэтым мне дапамагалі разабрацца калегі, сябры, знаёмыя з Кіева.
Юнацтва Віктара Януковіча было бурным: яго добра ведалі ў злачыннай крымінальнай групоўцы «Піўнушка» (ад вулічнай назвы мікрараёна ў Енакіеве). У 1967 і 1970 гадах яго засудзілі. Першы раз за рабаваньне. Суд устанавіў, што Януковіч быў у групе хуліганаў, якія напалі на чалавека, пабілі, забралі ў яго гадзіньнік і нейкі скрутак. Яшчэ няпоўнагадовага Януковіча пакаралі на тры гады пазбаўленьня волі, але адбыў ён толькі частку тэрміну — вызвалілі датэрмінова за добрыя паводзіны і супрацоўніцтва з адміністрацыяй калёніі. Другі раз яго засудзілі неўзабаве, у 1970-м,— ён быў у групе бамбіз, якія нанесьлі чалавеку цяжкія цялесныя пашкоджаньні.
У 1978 годзе абедзьве судзімасьці Януковіча былі зьнятыя, гэта зрабіў прэзыдыюм Данецкага абласнога суду пасьля звароту дэпутата і касманаўта Леаніда Берагавога.
Пры гэтым дэталі тых судоў цяпер ужо невядомыя — справы былі зьнішчаныя, і ў 2004 годзе давераныя асобы Януковіча падавалі яго ўжо амаль як нявінную ахвяру судовай сваволі. Вакол гэтай тэмы было шмат спэкуляцый на працягу 2000-х гадоў, нават заводзілася сьледзтва з нагоды фальсыфікацыі дакумэнтаў пад час закрыцьця гэтых спраў, але калі Януковіч зноў вярнуўся ва ўладу — усё гэта закрылі.
Але застаецца неаспрэчным фактам, што ў той час, як іншыя хлопцы служылі ў войску, будучы галоўнакамандуючы войск Украіны адбываў тэрміны, распавядае мой добры знаёмы, кіеўскі журналіст Міхайла:
«Існуе меркаваньне, што ўзьлёт Януковіча дзеліцца на два этапы. На першым яму дапамагалі касманаўт Берагавой ды ў вядомай ступені КДБ. Ну, не мог хлопчык з дзьвюма судзімасьцямі выяжджаць за мяжу без блаславеньня „канторы“. А на другім этапе (у часы незалежнасьці) яго праштурхоўваў Ахметаў. Гэта пад час данецкага пэрыяду. Цяжка сказаць, што было ў прэзыдэнта Леаніда Кучмы ў галаве, бо агульнавядома, што данецкія і днепрапятроўскія не ладзілі, але Януковіч пры ім апынуўся ў прэм’ерах. Магчыма, тут таксама быў фактар самага багатага чалавека Ўкраіны Ахметава».
Януковіч пасьля двух тэрмінаў у турме зрабіў незвычайную кар’еру: дырэктар аўтабазы, чыноўнік вугальных упраўленьняў, генэральны дырэктар прадпрыемстваў. У часы незалежнасьці ён стаў кіраўніком Данецкай вобласьці, прэм’ерам і нарэшце прэзыдэнтам. Яго кар’ера расла, калі ў Данецку праходзілі крывавыя разборкі, апагеем якіх стала забойства данецкага бізнэсоўца Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе. Чамусьці у 2012 годзе ў замове гэтага забойства абвінавацілі зьняволеную экс-прэм’ерку Юлію Цімашэнка, быў нават суд зь нейкімі дзіўнымі паказаньнямі, які так нічога і не давёў.
Адвакат Цімашэнкі Сяргей Уласенка тады заявіў, што ўлады тут пераклалі з хворай галасы на здаровую:
«У спадара Януковіча былі матывы забіць Шчэрбаня, таму што праз чатыры месяцы пасьля забойства ён стаў губэрнатарам Данецкай вобласьці. Пры Шчэрбані ён бы ніколі ня стаў губэрнатарам».
Сяргей Варапаеў, засноўнік і галоўны рэдактар бэльгійскага інтэрнэт-выданьня Euplus.info, былы ўрадавы карэспандэнт агенцтва УНІАН, які ў 2004 годзе трапіў у журналісцкі пул Януковіча, распавёў асабістыя ўражаньні ад працы зь цяперашнім прэзыдэнтам Украіны:
«У 2004 годзе Януковіч займаў пасаду прэм’ер-міністра і праводзіў актыўную перадвыбарчую кампанію як кандыдат у прэзыдэнты. Асабіста мне ніколі не даводзілася бачыць у яго якіх-небудзь прыступаў лютасьці, хоць бы ў славеснай форме ў выглядзе абяцаньняў „адкруціць галовы“, напрыклад, нядбалым чыноўнікам, хоць чуткі хадзілі розныя. Падчас перадвыбарчай кампаніі прэм’еру даводзілася часта сустракацца з людзьмі на розных мітынгах і проста на прадпрыемствах, якія ён наведваў. Кідалася ў вочы напружанасьць, зь якой Віктар Януковіч наведваў заходнія рэгіёны краіны, у якіх ужо тады, хоць і ў аддаленьні ад мітынгаў у яго падтрымку, меў магчымасьць бачыць і іншыя мітынгі — са сьцягамі колераў яго канкурэнта таго часу Віктара Юшчанкі. Ўзгадваю адну гісторыю. У той час разам з журналістамі езьдзіла група піяршчыкаў, якая займалася здымкамі фільма пра кандыдата ў прэзыдэнты. Неяк ўвечары падчас вячэры ў адной з гасьцініц, ад іх давялося пачуць такое: „Не атрымліваецца зьняць Януковіча з чалавечым тварам. Як толькі да яго падыходзіць якая-небудзь бабуля і пачынае распавядаць пра тое, што ў яе цячэ дах, ён тут жа губляе інтарэс“. Гэтая гісторыя як ніякая іншая сьведчыць пра тое, наколькі Януковічу цікавыя пытаньні паўсядзённага жыцьця звычайных украінцаў, і на колькі добра ён разумее рэальныя праблемы людзей. Думаю, з таго часу сытуацыя толькі пагоршылася».
Фэнамэнальным пад час выбараў 2004 года было падзеньня Януковіча ад яйка, у якім яго кінуў студэнт у Івана-Франкоўску. Але куды больш жорсткім ударам па ягонай рэпутацыі было скандальнае атручваньне яго канкурэнта Віктара Юшчанкі, а таксама схемы выбарчых маніпуляцый, грубыя фальшаваньні, якія
далі зваротны эфэкт, — людзі ўзьняліся на мірную Аранжавую рэвалюцыю і скінулі Януковіча з трона.
Калегі, якія бачылі яго пасьля той паразы, казалі, наколькі разгубленым і слабым ён стаў. Але падарунак яму нечакана прынесьлі былыя супернікі, Юшчанка і Цімашэнка, якія пасварыліся і разбурылі «аранжавую каманду».
Падчас выбарчай кампаніі ў 2010 годзе на бок Януковіча сталі самыя багатыя алігархі на чале з тым жа Ахметавым. Кампанія была нялёгкай, але пасьля эканамічнага крызісу крыху больш галасоў, чым Юлія Цімашэнка, набраў Януковіч. І стаў прэзыдэнтам.
У другім туры выбараў 2010 года Януковіч атрымаў 48,95% галасоў выбаршчыкаў і заняў першае месца, апярэдзіўшы Юлію Цімашэнку на 3,48%.
Назіральнікі АБСЭ тады прызналі, што выбары прэзыдэнта Ўкраіны 2010 года адпавядалі нормам Рады Эўропы і АБСЭ. У іх заяве зазначалася, што на выбарах быў «зафіксаваны прагрэс у параўнаньні з выбарамі 2004 года», разам з тым назіральнікі адзначылі «недахоп ўзаемнага даверу паміж кандыдатамі», але падкрэсьлілі, што «галасаваньне было прафэсійным, празрыстым і сумленным».
У часе кампаніі 2010 года значная частка аранжавага электарату адвярнулася ад сваіх лідэраў Віктара Юшчанкі і Юліі Цімашэнка, якія сталі паміж сабою ворагамі, і ва ўмовах эканамічнага крызісу вырашылі падтрымаць Януковіча як добрага гаспадарніка, а частка выбарцаў, асабліва з інтэлігенцыі, былі расчараваныя і абвясьцілі выбарам байкот або галасавалі супраць абодвух кандыдатаў.
На гэтае пытаньне я папрасіў ананімна адказаць аднаго з кіеўскіх чыноўнікаў, супрацоўніка важнага міністэрства, які ўжо падумвае аб тым, як звольніцца.
«Цяжка вылучыць нешта пазытыўнае і па-сапраўднаму добрае. За мінулы час, чатыры гады пры ўладзе, ёсьць ўстойлівае адчуваньне, што першапачатковай і галоўнай мэтай прэзыдэнта, былі не рэформы, не „паляпшэньне“ якасьці жыцьця грамадзян, сытуацыі з карупцыяй, іміджу краіны, інвэстыцыйнай прывабнасьці, сытуацыі ў ЖКГ і г.д.
Што і было пасьпяхова зроблена. Для чаго? Цяжка сказаць... Але зразумела, што не для агучаных вышэй рэформаў. Хутчэй — для поўнага падпарадкаваньня сабе і „сваім“ усіх фінансавых патокаў і рэсурсаў. Для чаго? Не магу растлумачыць. Краіну давялі да стану руіны. 90% дарог ператварыліся ў напрамкі з жахлівым станам, кажуць, нават пасьля вайны дарогі былі лепшыя. У сфэры мэдыцыны, у судах, у праваахоўных органах суцэльная ўсёахопная карупцыя і ўсёдазволенасьць. Яшчэ 4 гады таму гэтага не было.
Пры гэтым у людзей мізэрныя заробкі, прыватныя прадпрыемствы, калі ўладальнікі не прадаюць іх набліжаным да ўлады людзям, закрывацца з-за невыноснага ціску і кантролю падатковай і падобных структур.
Увогуле ўся краіна стала сьведкай прафэсійных „посьпехаў“ каманды прэзыдэнта. Пры гэтым народ пазбавілі усялякай магчымасьці данесьці да ўлады сваю пазыцыю, сваю нязгоду з яе дзеяньнямі.
Добрага мала... Што тычыцца зьнешняй палітыкі — краіна за кароткі час ператварылася з суб’екта міжнародных адносін у аб’ект, зь якім ніхто не лічыцца. А быў шанец усё зьмяніць — падпісаць у Вільні Асацыяцыю з Эўразьвязам і рухацца ў бок паўнапраўнага ўдзелу».
Да сьведчаньня чыноўніка з Кіева дадам яшчэ некалькі штрыхоў, якімі са мной падзяліўся знаёмы журналіст Міхайла, і што ў прынцыпе вядома ўсім: Януковіч, абапіраючыся на алігархаў і праўладную Партыю рэгіёнаў, памяняў Канстытуцыю, стварыў жорсткую выканаўчую, судовую, пракурорскую вэртыкаль. Узмацніў сілавыя структуры, прасунуў на ўсе адказныя пасады блізкіх сабе людзей, прыблізна так, як гэта зрабіў Лукашэнка за 20 гадоў кіраўніцтва. Гэтую групу людзей разам зь Януковічам і ягонымі сынамі называць «Сям’ёю», для якой сам Януковіч стаў «Бацяй». За некалькі гадоў мільярдэрам стаў ягоны сын Аляксандар, паводле спэцыяльнасьці стаматоляг, які зарабіў свае мільярды зусім не на мэдычнай практыцы.
Сымбалем дзікай раскошы стала рэзыдэнцыя Януковіча «Межыгор’е», комплекс палацаў у прыватызаваным лесе ў курортным раёне пад Кіевам. І гэта на фоне беднасьці, у якой жыве большасьць насельніцтва...
Віктар Януковіч пасьля абраньня нечакана для многіх працягнуў рух Украіны ў кірунку эўрапейскай інтэграцыі, быў ухвалены шэраг «эўрапейскіх» законаў, у 2013 годзе ўсё ішло да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны і Эўразьвязу, замінала толькі тое, што Януковіч не хацеў вызваляць з турмы сваю асноўную канкурэнтку Юлію Цімашэнку, на чым настойвалі Захад і апазыцыя.
Эўрапейскі вектар Януковіча моцна раздражняў Уладзімера Пуціна. Расейскі лідэр да таго моцна падтрымліваў Януковіча, які меў прарасейскі імідж.
Летась Расея пачала супраць Украіны гандлёвыя і мытныя войны, прапагандысцкую кампанію асабіста супраць «пана Януковіча» ў расейскіх СМІ.
Януковіч фактычна саступіў ціску Масквы.
Менавіта моцным ціскам Расеі на саміце ў Вільні Віктар Януковіч патлумачыў эўрапейскім лідэрам сваю адмову ад дамовы аб асацыяцыі.
Пасьля адмовы ад асацыяцыі з Эўразьвязам Расея апэратыўна надала Ўкраіне 15 мільярдаў даляраў крэдытаў, зьніжку на газ, абяцала моцную падтрымку і каапэрацыю ў эканоміцы.
Вялікая частка народу Ўкраіны ўспрыняла гэтыя падзеі як скрадзеную эўрапейскую мару. І людзі выйшлі з пратэстамі.
Калі пачаліся праэўрапейскія пратэсты пасьля адмовы Януковіча ад эўрапейскай асацыяцыі Ўкраіны, многія параўноўвалі гэта з мірнай Аранжавай рэвалюцыяй. Выглядае, што рэвалюцыя 2004 года не была б такой мірнай, калі б уладу у руках меў не прэзыдэнт Кучма, а кандыдат Януковіч, мяркуе кіеўскі чыноўнік з цэнтральнага апарату аднаго з міністэрстваў, які прасіў не называць яго імя. Даруйце за доўгую цытату, але яе варта дачытаць для таго, каб зразумець, што адбываецца ва Ўкраіне:
«Мне здаецца, ў тыя часы ўлада ў цэлым і прэзыдэнт Леанід Кучма ў прыватнасьці, былі куды мудрэй і разумней за цяперашніх, магчыма, тады думалі крыху іншымі катэгорыямі, чым цяпер: крытэрамі «дзяржаватварэньня», мэтазгоднасьці з пункту гледжаньня краіны, а не асабістай нажывы і сваёй кішэні, хоць не адмаўляю, што ўласны дастатак і ў іх быў не на апошнім месцы. У палітычным, культурным, эканамічным жыцьці ўсё было досыць ураўнаважана і збалянсавана: і нашым, і вашым (апазыцыі), і трохі народу. Ўлада і яе апанэнты заўсёды дамаўляліся, заўсёды ішлі на кампраміс.
Так адбылося і ў 2004-м ... Улада досыць хутка пачула голас абуранага народа, нежаданых быць падманутымі і цынічна абкрадзенымі. Ужо тады было зразумела, што ў сваёй большасьці насельніцтва Ўкраіны бачыць сваю краіну ў эўрапейскай сям’і, а не пад пратэктаратам Масквы. Тады можна было пачуць такую фразу: «З Масквой мы былі 300 гадоў і да чаго прыйшлі? Неабходна шукаць новы шлях».
У 2004 годзе ўлада прыняла досыць разважлівае рашэньне пайсьці на кампраміс, ня пераходзіць кропку незвароту, не ізаляваць сябе і краіну, бо прайграюць усе.
У цяперашняй Украіне мы бачым абсалютную перавагу (у тым ліку і прававую) у адну адзін бок — у бок улады, прэзыдэнта і Партыі рэгіёнаў. Без найменшага шанцу на жаданьне зь іх боку ісьці на кампраміс, не нагнятаць абстаноўку, не зьнішчаць апанэнтаў, не прыбіраць ўсіх і ўсё да сваіх рук. Пры гэтым з краіны высмоктваецца усё да апошняй капейкі, падаткі і іншыя зборы сыходзяць незразумела куды — дарогі не рамантуюцца, бальніцы, інфраструктура не абнаўляецца, зарплаты не павялічваюцца, сацыяльныя выплаты памяншаюцца, у бюджэце дзірка ў 10 мільярдаў даляраў.
У цывілізаваных дэмакратычных краінах, пры падобных раскладах ўлада б на чарговых выбарах з трэскам прайграла, прыйшлі б іншыя людзі, магчыма, больш прафэсійныя, знайшлі б выйсьце. Але толькі не ў сучаснай Украіне — усе ведаюць на 100%, што чарговыя выбары будуць абсалютна сфальсыфікаваныя.
Я лічу, што да таго, што адбываецца ва Ўкраіне, пры відавочных недахопах ўлады, яе непрафэсіяналізме, прывяло нежаданьне дзейнага прэзыдэнта дамаўляцца. Ніхто не можа зразумець лёгіку іх дзеяньняў: жорстка разагналі Эўрамайдан — апалітычную акцыю, вядомых вінаватых не пакаралі, далей — болей ... незразумелая эскаляцыя гвалту, «прыняцьце» «дыктатарскіх законаў».
Навошта? Бо можна было адбыцца малымі стратамі: пакараць вінаватых у перавышэньні паўнамоцтваў. Элемэнтарна — пачуць народ, які неаднойчы выходзіў мільёнамі на праэўрапейскія мітынгі, паабяцаць працягнуць працу з Эўразьвязу або падпісаць у рэшце рэшт гэтую Асацыяцыю.
Але няма ... Глухая і сьляпая ўлада прыняла рашэньне даціснуць нязгодных сілай, утапіць у крыві, прайсьці кропку незвароту... Каму гэта выгадна? Дакладна не народу Ўкраіны, улада ў канчатковым выніку таксама прайграе, так ці інакш. Да чаго прывядзе далейшая эскаляцыя? Малю Бога, каб яе не было, каб у выніку дамовіліся. Калі не, баюся нават уявіць, што будзе, але не сумняваюся крыві будзе яшчэ больш«.
Мой сурамоўца ў момант інтэрвію яшчэ не ведаў, што літаральна праз дзень, 28 студзеня, «дыктатарскія законы» будуць скасаваныя, а ўрад Азарава пойдзе ў адстаўку, і эскаляцыя напружанасьці пойдзе на спад.
Вельмі складанае пытаньне, над якім разважалі ўсе мае суразмоўцы, адкуль ва Ўкраіне ўзялося столькі так званых цітушкаў, люмпэнізаваных, паўкрымінальных элемэнтаў, якія пад прыкрыцьцём міліцыі дубінамі «наводзілі парадак» на апазыцыйных мітынгах на Ўсходзе Ўкраіны. Іх прывозілі і ў Кіеў, але там іх дзейнасьць ня мела такога «посьпеху», як у Запарожжы ці Днепрапятроўску. Лютыя хлопцы спартовага выгляду і ў спартовых строях білі людзей бітамі за аплату ў 200–300 грывень на дзень ды наводзілі жах на пратэстоўцаў. Яны ж частка былі і правакатарамі, разьбівалі машыны і вітрыны крам.
Былы міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка ў эфіры 5-га каналу дэманстраваў фота, на якім намесьнік начальніка абласной міліцыі стаяў на чале цітушкоў, у сеціве разьмясьцілі відэа, як цітушкоў інструктуюць у абласной адміністрацыі, дзе ім плацяць грошы. Фактаў такіх безьліч, яны сьведчаць, што дзяржава проста зраслася з хуліганамі, дробнай злачыннасьцю, узяла іх на ўзбраеньне ў палітычных спрэчках.
Гэтыя хуліганы вельмі нагадваюць Віктара Януковіча ў маладосьці, які быў засуджаны за рабаваньне і пабіцьцё, а потым у турме актыўна супрацоўнічаў з адміністрацыяй.
Юры Луцэнка быў перакананы:
«Гэта ўнутраная акупацыя, улада выкарыстоўвае сілавікоў і бандытаў, якіх чамусьці ласкава называюць цітушкамі. Гэта апошні рэсурс, які мае Януковіч».
Паводле Луцэнкі, частка цітушак — курсанты школ міліцыі, а астатнія — маргінальная моладзь з Усходу, якая не мае працы, таму для іх і 200 грывень — грошы.
«Гэты фэномэн зьявіўся толькі за часоў прэзыдэнцтва Януковіча, «тытул» пачаў гуляць з моманту, калі пакліканы ўладай у цэлай групе спартоўцаў маладзік зь Белай Цэрквы Вадзім Цітушка на апазыцыйным мітынгу пабіў журналістаў«,— расказвае журналіст Міхайла.
Гэты выпадак здарыўся ў жніўні мінулага года, а сам фэномэн найбольш пашырыўся менавіта пад час праэўрапейскіх пратэстаў.
Пра сацыяльную базу цітушкоў я папрасіў выказацца знаёмага кіяўляніна Паўла, спэцыяліста ў галіне «электаральнай геаграфіі», які вывучае выбарчыя асаблівасьці і настроі ў розных рэгіёнах, кансультуе розныя палітычныя партыі перад выбарамі. Павал распавёў:
"Груба кажучы, у чыстым выглядзе "цітушкі"—гэта спартсмэны з каляпралертарскага асяродзьдзя. Але на заводах яны не працуюць, бо там скарачэньні, мала працы. Вось яны і йдуць альбо ў міліцыю альбо ў цітушкі, падзарабляюць на ахове мітынгаў.
Цітушкі — гэта тыя, хто ня можа знайсьці месца ў новых абставінах. Напрыклад, у Данбасе непэрспэктыўныя шахты закрываюць, і што рабіць людзям, для якіх жыцьцё паза шахтай не існуе? У мяне, напрыклад, сваякі жывуць у вёсцы Скамарошкі Віньніцкай вобласьці. Там пасьля падзеньня сацыялістычнай сыстэмы цэлыя праслойкі грамадзтва засталіся без пэрспэктыў. У вёсцы ў 1860 годзе быў пабудаваны цукровы завод, і было так: палова людзей вырошчвае буракі — палова робіць цукар на заводзе.
А затым — прыватызацыя, акцыі, нейкія цёмныя схемы, завод прыватызаваў невядома хто і ўсіх звольніў. Усё абсталяваньне здалі на мэталалом, а ў гэтым годзе зраўнялі з зямлёй і сам завод. Пасярод вёскі, якая больш за сто гадоў расла вакол завода, цяпер шмат бітай цэглы.
На самай справе Ўкраіна — гэта вялікі ўрок для Беларусі, вам трэба вучыцца на нашых памылках".
Чаму гэта здарылася, як за 4 гады праўленьня Януковіча, якое ішло пад лёзунгам «покращення» (паляпшэньня), можна было настроіць супраць сябе народ, так што людзі ў 22 абласьцях з 25 пачалі біць шыбы ў мясцовых адміністрацыях, атакаваць міліцыю, а найбольш радыкальныя ўзяліся за камяні і кактэйлі Молатава? У гэтым мне дапамагалі разабрацца калегі, сябры, знаёмыя з Кіева.
Пачатак. Судзімасьці
Юнацтва Віктара Януковіча было бурным: яго добра ведалі ў злачыннай крымінальнай групоўцы «Піўнушка» (ад вулічнай назвы мікрараёна ў Енакіеве). У 1967 і 1970 гадах яго засудзілі. Першы раз за рабаваньне. Суд устанавіў, што Януковіч быў у групе хуліганаў, якія напалі на чалавека, пабілі, забралі ў яго гадзіньнік і нейкі скрутак. Яшчэ няпоўнагадовага Януковіча пакаралі на тры гады пазбаўленьня волі, але адбыў ён толькі частку тэрміну — вызвалілі датэрмінова за добрыя паводзіны і супрацоўніцтва з адміністрацыяй калёніі. Другі раз яго засудзілі неўзабаве, у 1970-м,— ён быў у групе бамбіз, якія нанесьлі чалавеку цяжкія цялесныя пашкоджаньні.
У 1978 годзе абедзьве судзімасьці Януковіча былі зьнятыя, гэта зрабіў прэзыдыюм Данецкага абласнога суду пасьля звароту дэпутата і касманаўта Леаніда Берагавога.
Пры гэтым дэталі тых судоў цяпер ужо невядомыя — справы былі зьнішчаныя, і ў 2004 годзе давераныя асобы Януковіча падавалі яго ўжо амаль як нявінную ахвяру судовай сваволі. Вакол гэтай тэмы было шмат спэкуляцый на працягу 2000-х гадоў, нават заводзілася сьледзтва з нагоды фальсыфікацыі дакумэнтаў пад час закрыцьця гэтых спраў, але калі Януковіч зноў вярнуўся ва ўладу — усё гэта закрылі.
Кар’ерны ўзлёт
Але застаецца неаспрэчным фактам, што ў той час, як іншыя хлопцы служылі ў войску, будучы галоўнакамандуючы войск Украіны адбываў тэрміны, распавядае мой добры знаёмы, кіеўскі журналіст Міхайла:
«Існуе меркаваньне, што ўзьлёт Януковіча дзеліцца на два этапы. На першым яму дапамагалі касманаўт Берагавой ды ў вядомай ступені КДБ. Ну, не мог хлопчык з дзьвюма судзімасьцямі выяжджаць за мяжу без блаславеньня „канторы“. А на другім этапе (у часы незалежнасьці) яго праштурхоўваў Ахметаў. Гэта пад час данецкага пэрыяду. Цяжка сказаць, што было ў прэзыдэнта Леаніда Кучмы ў галаве, бо агульнавядома, што данецкія і днепрапятроўскія не ладзілі, але Януковіч пры ім апынуўся ў прэм’ерах. Магчыма, тут таксама быў фактар самага багатага чалавека Ўкраіны Ахметава».
Яго кар’ера расла, калі ў Данецку праходзілі крывавыя разборкі
Адвакат Цімашэнкі Сяргей Уласенка тады заявіў, што ўлады тут пераклалі з хворай галасы на здаровую:
«У спадара Януковіча былі матывы забіць Шчэрбаня, таму што праз чатыры месяцы пасьля забойства ён стаў губэрнатарам Данецкай вобласьці. Пры Шчэрбані ён бы ніколі ня стаў губэрнатарам».
Кандыдат і яйка
Сяргей Варапаеў, засноўнік і галоўны рэдактар бэльгійскага інтэрнэт-выданьня Euplus.info, былы ўрадавы карэспандэнт агенцтва УНІАН, які ў 2004 годзе трапіў у журналісцкі пул Януковіча, распавёў асабістыя ўражаньні ад працы зь цяперашнім прэзыдэнтам Украіны:
«У 2004 годзе Януковіч займаў пасаду прэм’ер-міністра і праводзіў актыўную перадвыбарчую кампанію як кандыдат у прэзыдэнты. Асабіста мне ніколі не даводзілася бачыць у яго якіх-небудзь прыступаў лютасьці, хоць бы ў славеснай форме ў выглядзе абяцаньняў „адкруціць галовы“, напрыклад, нядбалым чыноўнікам, хоць чуткі хадзілі розныя. Падчас перадвыбарчай кампаніі прэм’еру даводзілася часта сустракацца з людзьмі на розных мітынгах і проста на прадпрыемствах, якія ён наведваў. Кідалася ў вочы напружанасьць, зь якой Віктар Януковіч наведваў заходнія рэгіёны краіны, у якіх ужо тады, хоць і ў аддаленьні ад мітынгаў у яго падтрымку, меў магчымасьць бачыць і іншыя мітынгі — са сьцягамі колераў яго канкурэнта таго часу Віктара Юшчанкі. Ўзгадваю адну гісторыю. У той час разам з журналістамі езьдзіла група піяршчыкаў, якая займалася здымкамі фільма пра кандыдата ў прэзыдэнты. Неяк ўвечары падчас вячэры ў адной з гасьцініц, ад іх давялося пачуць такое: „Не атрымліваецца зьняць Януковіча з чалавечым тварам. Як толькі да яго падыходзіць якая-небудзь бабуля і пачынае распавядаць пра тое, што ў яе цячэ дах, ён тут жа губляе інтарэс“. Гэтая гісторыя як ніякая іншая сьведчыць пра тое, наколькі Януковічу цікавыя пытаньні паўсядзённага жыцьця звычайных украінцаў, і на колькі добра ён разумее рэальныя праблемы людзей. Думаю, з таго часу сытуацыя толькі пагоршылася».
Фэнамэнальным пад час выбараў 2004 года было падзеньня Януковіча ад яйка, у якім яго кінуў студэнт у Івана-Франкоўску. Але куды больш жорсткім ударам па ягонай рэпутацыі было скандальнае атручваньне яго канкурэнта Віктара Юшчанкі, а таксама схемы выбарчых маніпуляцый, грубыя фальшаваньні, якія
пасьля той паразы, казалі, наколькі разгубленым і слабым
Калегі, якія бачылі яго пасьля той паразы, казалі, наколькі разгубленым і слабым ён стаў. Але падарунак яму нечакана прынесьлі былыя супернікі, Юшчанка і Цімашэнка, якія пасварыліся і разбурылі «аранжавую каманду».
Падчас выбарчай кампаніі ў 2010 годзе на бок Януковіча сталі самыя багатыя алігархі на чале з тым жа Ахметавым. Кампанія была нялёгкай, але пасьля эканамічнага крызісу крыху больш галасоў, чым Юлія Цімашэнка, набраў Януковіч. І стаў прэзыдэнтам.
У другім туры выбараў 2010 года Януковіч атрымаў 48,95% галасоў выбаршчыкаў і заняў першае месца, апярэдзіўшы Юлію Цімашэнку на 3,48%.
Назіральнікі АБСЭ тады прызналі, што выбары прэзыдэнта Ўкраіны 2010 года адпавядалі нормам Рады Эўропы і АБСЭ. У іх заяве зазначалася, што на выбарах быў «зафіксаваны прагрэс у параўнаньні з выбарамі 2004 года», разам з тым назіральнікі адзначылі «недахоп ўзаемнага даверу паміж кандыдатамі», але падкрэсьлілі, што «галасаваньне было прафэсійным, празрыстым і сумленным».
У часе кампаніі 2010 года значная частка аранжавага электарату адвярнулася ад сваіх лідэраў Віктара Юшчанкі і Юліі Цімашэнка, якія сталі паміж сабою ворагамі, і ва ўмовах эканамічнага крызісу вырашылі падтрымаць Януковіча як добрага гаспадарніка, а частка выбарцаў, асабліва з інтэлігенцыі, былі расчараваныя і абвясьцілі выбарам байкот або галасавалі супраць абодвух кандыдатаў.
Што ён зрабіў для Ўкраіны і для сябе?
На гэтае пытаньне я папрасіў ананімна адказаць аднаго з кіеўскіх чыноўнікаў, супрацоўніка важнага міністэрства, які ўжо падумвае аб тым, як звольніцца.
«Цяжка вылучыць нешта пазытыўнае і па-сапраўднаму добрае. За мінулы час, чатыры гады пры ўладзе, ёсьць ўстойлівае адчуваньне, што першапачатковай і галоўнай мэтай прэзыдэнта, былі не рэформы, не „паляпшэньне“ якасьці жыцьця грамадзян, сытуацыі з карупцыяй, іміджу краіны, інвэстыцыйнай прывабнасьці, сытуацыі ў ЖКГ і г.д.
усталяваньне татальнай, ні з кім не падзеленай улады
Пры гэтым у людзей мізэрныя заробкі, прыватныя прадпрыемствы, калі ўладальнікі не прадаюць іх набліжаным да ўлады людзям, закрывацца з-за невыноснага ціску і кантролю падатковай і падобных структур.
Увогуле ўся краіна стала сьведкай прафэсійных „посьпехаў“ каманды прэзыдэнта. Пры гэтым народ пазбавілі усялякай магчымасьці данесьці да ўлады сваю пазыцыю, сваю нязгоду з яе дзеяньнямі.
Добрага мала... Што тычыцца зьнешняй палітыкі — краіна за кароткі час ператварылася з суб’екта міжнародных адносін у аб’ект, зь якім ніхто не лічыцца. А быў шанец усё зьмяніць — падпісаць у Вільні Асацыяцыю з Эўразьвязам і рухацца ў бок паўнапраўнага ўдзелу».
Да сьведчаньня чыноўніка з Кіева дадам яшчэ некалькі штрыхоў, якімі са мной падзяліўся знаёмы журналіст Міхайла, і што ў прынцыпе вядома ўсім: Януковіч, абапіраючыся на алігархаў і праўладную Партыю рэгіёнаў, памяняў Канстытуцыю, стварыў жорсткую выканаўчую, судовую, пракурорскую вэртыкаль. Узмацніў сілавыя структуры, прасунуў на ўсе адказныя пасады блізкіх сабе людзей, прыблізна так, як гэта зрабіў Лукашэнка за 20 гадоў кіраўніцтва. Гэтую групу людзей разам зь Януковічам і ягонымі сынамі называць «Сям’ёю», для якой сам Януковіч стаў «Бацяй». За некалькі гадоў мільярдэрам стаў ягоны сын Аляксандар, паводле спэцыяльнасьці стаматоляг, які зарабіў свае мільярды зусім не на мэдычнай практыцы.
Сымбалем дзікай раскошы стала рэзыдэнцыя Януковіча «Межыгор’е», комплекс палацаў у прыватызаваным лесе ў курортным раёне пад Кіевам. І гэта на фоне беднасьці, у якой жыве большасьць насельніцтва...
Скрадзеная Эўрамара
Віктар Януковіч пасьля абраньня нечакана для многіх працягнуў рух Украіны ў кірунку эўрапейскай інтэграцыі, быў ухвалены шэраг «эўрапейскіх» законаў, у 2013 годзе ўсё ішло да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны і Эўразьвязу, замінала толькі тое, што Януковіч не хацеў вызваляць з турмы сваю асноўную канкурэнтку Юлію Цімашэнку, на чым настойвалі Захад і апазыцыя.Эўрапейскі вектар Януковіча моцна раздражняў Уладзімера Пуціна. Расейскі лідэр да таго моцна падтрымліваў Януковіча, які меў прарасейскі імідж.
Летась Расея пачала супраць Украіны гандлёвыя і мытныя войны, прапагандысцкую кампанію асабіста супраць «пана Януковіча» ў расейскіх СМІ.
Януковіч фактычна саступіў ціску Масквы.
Менавіта моцным ціскам Расеі на саміце ў Вільні Віктар Януковіч патлумачыў эўрапейскім лідэрам сваю адмову ад дамовы аб асацыяцыі.
Пасьля адмовы ад асацыяцыі з Эўразьвязам Расея апэратыўна надала Ўкраіне 15 мільярдаў даляраў крэдытаў, зьніжку на газ, абяцала моцную падтрымку і каапэрацыю ў эканоміцы.
Вялікая частка народу Ўкраіны ўспрыняла гэтыя падзеі як скрадзеную эўрапейскую мару. І людзі выйшлі з пратэстамі.
Чаму пралілася кроў?
Калі пачаліся праэўрапейскія пратэсты пасьля адмовы Януковіча ад эўрапейскай асацыяцыі Ўкраіны, многія параўноўвалі гэта з мірнай Аранжавай рэвалюцыяй. Выглядае, што рэвалюцыя 2004 года не была б такой мірнай, калі б уладу у руках меў не прэзыдэнт Кучма, а кандыдат Януковіч, мяркуе кіеўскі чыноўнік з цэнтральнага апарату аднаго з міністэрстваў, які прасіў не называць яго імя. Даруйце за доўгую цытату, але яе варта дачытаць для таго, каб зразумець, што адбываецца ва Ўкраіне:
«Мне здаецца, ў тыя часы ўлада ў цэлым і прэзыдэнт Леанід Кучма ў прыватнасьці, былі куды мудрэй і разумней за цяперашніх, магчыма, тады думалі крыху іншымі катэгорыямі, чым цяпер: крытэрамі «дзяржаватварэньня», мэтазгоднасьці з пункту гледжаньня краіны, а не асабістай нажывы і сваёй кішэні, хоць не адмаўляю, што ўласны дастатак і ў іх быў не на апошнім месцы. У палітычным, культурным, эканамічным жыцьці ўсё было досыць ураўнаважана і збалянсавана: і нашым, і вашым (апазыцыі), і трохі народу. Ўлада і яе апанэнты заўсёды дамаўляліся, заўсёды ішлі на кампраміс.
Так адбылося і ў 2004-м ... Улада досыць хутка пачула голас абуранага народа, нежаданых быць падманутымі і цынічна абкрадзенымі. Ужо тады было зразумела, што ў сваёй большасьці насельніцтва Ўкраіны бачыць сваю краіну ў эўрапейскай сям’і, а не пад пратэктаратам Масквы. Тады можна было пачуць такую фразу: «З Масквой мы былі 300 гадоў і да чаго прыйшлі? Неабходна шукаць новы шлях».
У 2004 годзе ўлада прыняла досыць разважлівае рашэньне пайсьці на кампраміс, ня пераходзіць кропку незвароту, не ізаляваць сябе і краіну, бо прайграюць усе.
У цяперашняй Украіне мы бачым абсалютную перавагу (у тым ліку і прававую) у адну адзін бок — у бок улады, прэзыдэнта і Партыі рэгіёнаў. Без найменшага шанцу на жаданьне зь іх боку ісьці на кампраміс, не нагнятаць абстаноўку, не зьнішчаць апанэнтаў, не прыбіраць ўсіх і ўсё да сваіх рук. Пры гэтым з краіны высмоктваецца усё да апошняй капейкі, падаткі і іншыя зборы сыходзяць незразумела куды — дарогі не рамантуюцца, бальніцы, інфраструктура не абнаўляецца, зарплаты не павялічваюцца, сацыяльныя выплаты памяншаюцца, у бюджэце дзірка ў 10 мільярдаў даляраў.
У цывілізаваных дэмакратычных краінах, пры падобных раскладах ўлада б на чарговых выбарах з трэскам прайграла, прыйшлі б іншыя людзі, магчыма, больш прафэсійныя, знайшлі б выйсьце. Але толькі не ў сучаснай Украіне — усе ведаюць на 100%, што чарговыя выбары будуць абсалютна сфальсыфікаваныя.
Глухая і сьляпая ўлада прыняла рашэньне даціснуць нязгодных сілай, утапіць у крыві
Навошта? Бо можна было адбыцца малымі стратамі: пакараць вінаватых у перавышэньні паўнамоцтваў. Элемэнтарна — пачуць народ, які неаднойчы выходзіў мільёнамі на праэўрапейскія мітынгі, паабяцаць працягнуць працу з Эўразьвязу або падпісаць у рэшце рэшт гэтую Асацыяцыю.
Але няма ... Глухая і сьляпая ўлада прыняла рашэньне даціснуць нязгодных сілай, утапіць у крыві, прайсьці кропку незвароту... Каму гэта выгадна? Дакладна не народу Ўкраіны, улада ў канчатковым выніку таксама прайграе, так ці інакш. Да чаго прывядзе далейшая эскаляцыя? Малю Бога, каб яе не было, каб у выніку дамовіліся. Калі не, баюся нават уявіць, што будзе, але не сумняваюся крыві будзе яшчэ больш«.
Мой сурамоўца ў момант інтэрвію яшчэ не ведаў, што літаральна праз дзень, 28 студзеня, «дыктатарскія законы» будуць скасаваныя, а ўрад Азарава пойдзе ў адстаўку, і эскаляцыя напружанасьці пойдзе на спад.
Сацыяльная база «цітушак»
Вельмі складанае пытаньне, над якім разважалі ўсе мае суразмоўцы, адкуль ва Ўкраіне ўзялося столькі так званых цітушкаў, люмпэнізаваных, паўкрымінальных элемэнтаў, якія пад прыкрыцьцём міліцыі дубінамі «наводзілі парадак» на апазыцыйных мітынгах на Ўсходзе Ўкраіны. Іх прывозілі і ў Кіеў, але там іх дзейнасьць ня мела такога «посьпеху», як у Запарожжы ці Днепрапятроўску. Лютыя хлопцы спартовага выгляду і ў спартовых строях білі людзей бітамі за аплату ў 200–300 грывень на дзень ды наводзілі жах на пратэстоўцаў. Яны ж частка былі і правакатарамі, разьбівалі машыны і вітрыны крам.
Былы міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка ў эфіры 5-га каналу дэманстраваў фота, на якім намесьнік начальніка абласной міліцыі стаяў на чале цітушкоў, у сеціве разьмясьцілі відэа, як цітушкоў інструктуюць у абласной адміністрацыі, дзе ім плацяць грошы. Фактаў такіх безьліч, яны сьведчаць, што дзяржава проста зраслася з хуліганамі, дробнай злачыннасьцю, узяла іх на ўзбраеньне ў палітычных спрэчках.
Гэтыя хуліганы вельмі нагадваюць Віктара Януковіча ў маладосьці, які быў засуджаны за рабаваньне і пабіцьцё, а потым у турме актыўна супрацоўнічаў з адміністрацыяй.
Юры Луцэнка быў перакананы:
«Гэта ўнутраная акупацыя, улада выкарыстоўвае сілавікоў і бандытаў, якіх чамусьці ласкава называюць цітушкамі. Гэта апошні рэсурс, які мае Януковіч».
Паводле Луцэнкі, частка цітушак — курсанты школ міліцыі, а астатнія — маргінальная моладзь з Усходу, якая не мае працы, таму для іх і 200 грывень — грошы.
«Гэты фэномэн зьявіўся толькі за часоў прэзыдэнцтва Януковіча, «тытул» пачаў гуляць з моманту, калі пакліканы ўладай у цэлай групе спартоўцаў маладзік зь Белай Цэрквы Вадзім Цітушка на апазыцыйным мітынгу пабіў журналістаў«,— расказвае журналіст Міхайла.
Гэты фэномэн "цітушак" зьявіўся толькі за часоў прэзыдэнцтва Януковіча