Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сябар Грушавога Генадзь Кесьнер.
Генадзь Грушавы быў кіраўніком фонду «Дзецям Чарнобыля».
Генадзь Грушавы пайшоў з жыцьця па на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.
Дата і месца пахаваньня пакуль не вызначаныя. Заўтра ў Менск з Бэрліна прылятае ягоная паплечніца і жонка Ірына Грушавая.
Сын Генадзя Грушавога Максім і дачка Марына цяпер у дарозе ў Менск.
Калі будзе пахаваньне, пакуль ня вырашана, паведаміў Свабодзе Максім Грушавы.
Запавет Грушавога
Зянон Пазьняк: Памяці Генадзя Грушавога
Навумчык: Грушавы прабіваў сьцяну маўчаньня пра Чарнобыль
Аляксандар Лукашук: «Грушавы замяняў адначасна міністэрства здароўя, міністэрства замежных справаў і чарнобыльскі камітэт»
Нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў горадзе Менску.
Скончыў філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту;
Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытута сучасных ведаў (Менск).
Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1988—1989).
Старшыня Праўленьня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня (пры заснаваньні — дабрачыннага фонду) «Дзецям Чарнобыля» (з 1989).
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня (1990—1995), сябра Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, Камісіі па заканадаўству, сябра фракцыі БНФ; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня (1995—1996).
Старшыня Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (1996-1999).
Каардынатар Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі (1997).
Арганізатар Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюза, больш як 70 груп самадапамогі, сеткі моладзёвых сацыяльных цэнтраў «Майстэрня будучага» ў розных рэгіёнах Беларусі (з 1997), сустаршыня грамадзянскага камітэта «Выбар-2001» (2000—2001).
Сябра каардынацыйнай рады Міжнароднага бюро міру (Жэнэва).
Фонд «Дзецям Чарнобыля» за гады сваёй працы дапамог больш як 2 мільёнам жыхароў Беларусі, больш за 160 тысяч дзяцей былі накіраваны на рэабілітацыю і аздараўленьне ў многія краіны сьвету.
У 1999 годзе Генадзь Грушавы быў узнагароджаны прэміяй фонда Рафта ў Нарвэгіі за заслугі ў змаганьні за правы чалавека ў Беларусі.

Лявон Дзейка: «Грушавы думаў пра будучыню нацыі»
Уладзімер Глод: «Калі б яшчэ Грушавому не перашкаджалі, ён зрабіў бы нашмат болей»
Генадзь Грушавы на «Свабодзе»
- Грушавы: Мы ратавалі дзяцей, але дзеля якой будучыні? Атамнай?
- Грамадзкі адказ на ядзерны выклік
- Някляеў: Генадзь Грушавы ці Тацяна Процька могуць пайсьці ў прэзыдэнты
- Грушавы: Лукашэнка і Бэрлюсконі прыкрыюцца чарнобыльскай тэмай
- Грушавы: Для мяне гэта падзея ня меншая чым для немцаў
- Грушавы: Мы ня мелі права марудзіць
- Грушавы: 30 тысячаў дзяцей становяцца невыязнымі
- Грушавы: Указ нішчыць праграмы аздараўленьня за мяжой
- Забыць Чарнобыль
- Генадзь Грушавы: Мы зноў вярнуліся ў 1986 год
- Грушавы: Атамная станцыя — гэта як помнік ахвярам Чарнобылю
- Онлайн-канфэрэнцыі з Генадзем Грушавым
- Генадзь Грушавы: Курапаты ня могуць быць прыватызаваныя
Даведка «Радыё Свабода»: Генадзь Грушавы