Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр і ягоная памочніца Ўладлена Функ падалі ў суд на беларускую кампанію «Белнафтахім», якая, паводле іх перакананьня, стаяла за іхным выкраданьнем агентамі КДБ у 2008 годзе.
Агенты КДБ падсыпалі ў кубкі адваката і ягонай сакратаркі седатыўныя рэчывы ў лёнданскай кавярні. У адурманеным стане ахвяры былі завезеныя ў Беларусь у прыватным самалёце расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Яны былі зьбітыя і арыштаваныя і правялі ў калёніях па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў шпіянажы больш за год, піша выданьне Daily News.
Пазоў ад імя Зэльцэра і Функ складаецца з 26 старонак. Ён пададзены ў Фэдэральным судзе ў Брукліне. Сума кампэнсацыі ад «Белнафтахіма», які мае свае інтарэсы ў ЗША, складае 140 мільёнаў даляраў.
Адвакат кампаніі «Белнафтахім» Кэнэт Каруза заявіў у дакумэнтах, пададзеных у Фэдэральны суд у Брукліне, што гэтая нафтахімічная кампанія — агенцтва Беларусі і таму мае права на сувэрэнны імунітэт як прадстаўніца замежнай дзяржавы.
Каруза таксама даводзіць, што прэтэнзіі пазоўнікаў аб кампэнсацыі шкоды за напад, эмацыйныя перажываньні і незаконнае пазбаўленьне волі выходзяць па-за тэрмін даўнасьці, які складае адзін год.
Прэсавы сакратар «Белнафтахіма» Марына Касьцючэнка пракамэнтавала Свабодзе гэтую інфармацыю:
«Канцэрн „Белнафтахім“ ніякіх спраў са спадаром Зэльцерам і спадарыняй Функ ня меў і ня мае. Чаму менавіта на гэты адрас накіраваныя іхныя прэтэнзіі, мы ня ведаем».
«Белнафтахім» адмовіўся паведамляць, ці атрымлівала кампанія запыты з боку амэрыканскіх праваахоўных органаў.
Таксама кампанія не камэнтуе, якія менавіта яе інтарэсы могуць быць закранутыя ў ЗША ў сувязі з пазовам Эмануіла Зэльцэра.
Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 году. 11 жніўня 2008 году па абвінавачаньні ў выкарыстаньні заведама фальшывых дакумэнтаў і спробу камэрцыйнага шпіянажу Зэльцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, Функ — на адзін год. Сваёй віны асуджаныя не прызналі.
Уладлена Функ адбыла тэрмін пакараньня і 20 сакавіка 2009 году вярнулася дадому ў ЗША.
30 чэрвеня 2009 году пасьля сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаваньне Эмануіла Зэльцэра, і ў той жа дзень амэрыканскі адвакат быў вызвалены.
У 2012 Зэльцэр і Функ ужо падавалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court на 70 мільёнаў даляраў.

Прыгоды Зэльцэра і Функ у Беларусі