Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём 24 студзеня.
Лідэры апазыцыі Віталь Клічко і Алег Цягнібок абвесьцілі пра перамір’е з уладамі. Аднак Майдан прагаласаваў супраць замірэньня і супраць таго, каб вызваліць вуліцу Грушэўскага. Апазыцыя абвясьціла Грушэўскага тэрыторыяй Майдану.
Актывісты па-ранейшаму разьбіраюць брукаванку на камяні для барыкадаў і зброі.
Міліцыя, у сваю чаргу, абяцае не чапаць дэманстрантаў, калі тыя сыдуць з вуліцы Грушэўскага.
Раней міністар юстыцыі Олэна Лукаш, якая ўваходзіць у працоўную групу па ўрэгуляваньні палітычнага крызысу, заявіла, што перамовы працягнуцца.
У некаторых рэгіёнах Украіны — Цярнопаль, Роўна і Львоў — апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі.
У Чаркасах падчас штурму мясцовай адміністрацыі моцна пацярпела студэнтка аднаго зь мясцовых ВНУ. Яе ўжо праапэравалі. Стан яе лекары ацэньваюць як крытычны.
Львоўская філія Нацыянальна-палітычнай партыі «Свабода» прапанавала прысвоіць званьне «Ганаровы грамадзянін горада» пяці загінулым удзельнікам сутычак у Кіеве і выплаціць матэрыяльную дапамогу іх сем’ям у памеры 5000 эўра. Імем забітага беларуса Міхаіла Жызьнеўскага зьбіраюцца назваць вуліцу ў Львове.
А Расея абяцае выдзеліць Украіне $10 мільярдаў з Фонду нацыянальнага дабрабыту.

Сёньня чакаецца
- Сёньня ў Кіеў прыбывае камісар Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
- У Кіеўскіх судах пройдуць чарговыя працэсы па выбары меры стрыманьня арыштаваным актывістам Эўрамайдана.
- Ці адбудзецца чарговы раўнд перамоваў — невядома, Майдан заявіў пар выйсьці з перамоўнага працэсу, улады, што перамовы працягнуцца.