23 студзеня Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, які стаў пераемнікам уладыкі Філарэта і быў прызначаны на гэту пасаду менш за месяц таму, даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Уладыка Павал адказаў на розныя пытаньні Свабоды: і пра стаўленьне да беларускага грамадзянства, і пра «блакітнае лобі» ў праваслаўнай царкве, і пра тое, чаму кіраваць Беларускай праваслаўнай царквой прызначаны не беларус, а расеец, і пра тое, за якія заслугі ягоны асабісты сакратар 21-гадовы айцец Дзімітры Варламаў так хутка рухаецца па службовай лесьвіцы.
Прапануем вашай увазе фрагмэнты інтэрвію Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла.
Уладыка Павал ахвотна пагадзіўся на інтэрвію і цягам гадзіны адказаў на ўсе пытаньні, якія мы пасьпелі задаць. На першае, традыцыйнае — як яго прыняла Беларусь і беларусы, — адказаў так:
«У мяне такое ўражаньне, што тут я ўжо некалькі гадоў. Напружаная праграма, графік, расклад, стасункі з прыхаджанамі, служба. Такое ўражаньне, што я тут ужо так даўно. А расейцы і беларусы практычна не адрозьніваюцца, гэта трэба быць адмыслоўцам, каб іх адрозьніць. Я кажу: «С праздником!», яны адказваюць «Са сьвятам!», тады я кажу: «І вас са сьвятам!»
Карэспандэнтка: «Дарэчы, пра беларускую мову. Вы сказалі, што будзеце вучыць...»
«Я не адмаўляюся. Не хвалюйцеся, я пастараюся абавязкова вывучыць. Знойдзем мы і адмыслоўцаў, якія будуць нам у гэтым дапамагаць. Вельмі важна, і я гэта цудоўна разумею, калі сьвятар, пастар, япіскап размаўляе зь людзьмі на іх роднай мове. Калі людзі будуць падыходзіць, гаварыць на беларускай мове, то, канечне, я буду старацца адказваць па-беларуску. Таму не хвалюйцеся, буду займацца, абавязкова знайду час».
У прэсе цяпер шмат абмяркоўваецца, ці прыме новапрызначаны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі беларускае грамадзянства — бо, паводле артыкула 13 Закону аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях, кіраваць Беларускай праваслаўнай царквой можа толькі грамадзянін Беларусі. Прыняць беларускае грамадзянства ўладыка Павал гатовы:
«Што тычыцца грамадзянства, калі законы Беларусі будуць дазваляць прымаць грамадзянства, маючы расейскае грамадзянства, то чаму не? Гэта мне дасьць магчымасьць больш юрыдычна свабодна кантактаваць і жыць на тэрыторыі Беларусі. Але трэба ўлічваць, што гэта дзьве саюзныя дзяржавы, і тут не абавязкова павінна быць адмова ад аднаго грамадзянства і прыняцьце другога. Так што, я думаю, пытаньне гэтае мы вырашым. Тым больш, што з боку кіраўніцтва Беларусі няма ніякіх пярэчаньняў. Таму я лічу, што будзе правільна, калі мне будзе дадзена магчымасьць прыняць грамадзянства Беларусі. Тым больш што я гэтага хачу».
На пытаньне, ці ёсьць у царкве традыцыя рыхтаваць мітрапаліту пераемніка, уладыка Павал адказаў, што ёсьць, і прывёў прыклады зь Сяргеем Раданескім, з патрыярхам Ціханам. Але наконт прызначэньня на кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы чалавека звонку — адказаў так:
«Я — патрыяршы экзарх. То бок я той чалавек, якога накіроўвае патрыярх. Гэта патрыяршы прадстаўнік у Беларусі. Але ён зьяўляецца і кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы. То бок я, натуральна, чалавек патрыярха. Але патрыярх мяне накіраваў сюды не для таго, каб я тут дровы ламаў альбо сек, а для таго, каб я тут кіраваў Беларускай царквой. Каб я дапамагаў людзям у справах і пытаньнях духоўнага ўдасканаленьня і выратаваньня».
Ці зьбіраецца новапрызначаны мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал рабіць кадравыя перастаноўкі, прызначаць асобаў са сваёй каманды?
«Хто хоча працаваць — працуйце. Хто хоча служыць — служыце. Я людзьмі ў шашкі не гуляю. Кожны чалавек — гэта асоба, гэта лёс, гэта жыцьцё. І так вось проста перасоўваць людзей я ня маю намеру. Але і цярпець хамства, бязьдзеяньне, грубасьць я ня буду. Так што хто хоча працаваць, няхай працуе. Хто не — з тымі мы будзем разьвітвацца. Але працаваць будзем напружана».
Але асабістага сакратара ўладыка Павал прывёз з сабой з Разані. І, як ужо заўважылі блогеры, 21-гадовы сьвятар Дзімітры Варламаў надзвычай хутка рухаўся па кар’ернай лесьвіцы і мае ўзнагароды, якіх іншыя сьвятары чакаюць гадамі. На гэта мітрапаліт Павал адказаў так:
«Што тычыцца царкоўных узнагародаў, — гэта прэрагатыва эпархіяльнага архірэя. Хтосьці робіць адлік служэньня айца Дзьмітрыя ў колькасьці 40 дзён, а я зь ім працую ўжо больш за 6 гадоў. І, напэўна, я ведаю, як ён працуе, як ён сябе паводзіць. Калі чалавек скончыў сэмінарыю, мы ўжо яго ўзнагароджваем набедранікам і камілаўку даем. Для чаго гэта робіцца? Для таго, каб заахвоціць людзей да вучобы».
Уладыка Павал заўважыў, што прыехаў не на пэўны час, а зьбіраецца працаваць у Беларусі доўга:
«Мяне накіравалі сюды для таго, каб я тут служыў, служыў дзеля славы праваслаўнай царквы, дзеля славы Беларускай праваслаўнай царквы, дзеля славы людзей, якія тут пражываюць. Таму я сюды прыехаў для таго, каб тут завяршыць свой зямны шлях. Таму будзем працаваць з вамі разам, калі вы ня выганіце мяне раней».
Працяг эксклюзіўнага інтэрвію патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла для Радыё Свабода — у заўтрашнім эфіры і на сайце.

Я сюды прыехаў для таго, каб тут завяршыць свой зямны шлях