Да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску нясуць кветкі і сьвечкі — на знак жалобы па ахвярах драматычных падзеяў у Кіеве. Помнік ахоўваюць міліцыянты. У многіх мінакоў патрабуюць дакумэнты.
Каля помніка Тарасу Шаўчэнку апоўдні нешматлюдна. Моцны мароз прымушае мінакоў прысьпешваць хаду. Але некаторыя спыняюцца каля манумэнта: каля падножжа — букеты жывых кветак, запаленыя сьвечкі. Размаўляю зь людзьмі пра падзеі ў Кіеве:
Карэспандэнтка: «Як вы ставіцеся да драматычных падзеяў у Кіеве? Чым, на вашу думку, скончыцца палітычнае супрацьстаяньне ва Ўкраіне? Якія высновы на падставе гэтага варта зрабіць Беларусі?»
Юначка: «Тое, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне — гэта вынік таго, чаго хочуць украінскія людзі, чаго хоча ўкраінскі народ. Няхай Беларусь проста паглядзіць — як гэта ва Ўкраіне».
Спадар: «Людзі ня могуць падзяліць тыя сьціплыя рэсурсы, якія засталіся ва Ўкраіне. Усё гэта скончыцца тым, што працоўным надакучыць глядзець на ўсе гэтыя дрэнныя падзеі і працоўныя разам зь сялянамі вырашаць гэтую сытуацыю ўласнымі рукамі».
Спадарыня: «Тое, што яны зьбіраліся ў Эўропу — гэта ім не дало б выйсьця ў эканамічным пляне. І таму я лічу, што гэтыя бойні, якія цяпер адбываюцца, не ўпрыгожваюць Украіну».
Карэспандэнтка: «Чым яны могуць скончыцца?»
Спадарыня: «Мне падаецца, што яны ня спыняцца і ўрад наперакор ня пойдзе. У Беларусі такога ня будзе».
Спадар: «Нічым добрым гэта ня скончыцца: зьнізіцца прамысловасьць, зьявяцца ўцекачы. Там людзі церпяць — шкада людзей».
Спадарыня: «Папраўдзе, ня ведаю, чым гэта скончыцца, але хацелася б, каб гэта было без ахвяраў. Бо вельмі страшна чытаць і глядзець на ўсё гэта. Ну, і людзі — яны хацелі свабоды — няхай бы абодва бакі прыйшлі да агульнай высновы. Таксама хочацца, каб і ў нас была свабода слова, якую не даюць. А зь іншага боку, тое, што ў нас ціха і спакойна, — гэта добра».
Спадар: «Калі ня выкарыстаюць войскі, то гэта скончыцца трагічна для Януковіча».
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску разьмешчаны ў сквэры побач з амбасадай Украіны. За падзеямі каля манумэнта пільна сочаць ахоўнікі амбасады, міліцыянты ў форме і ў цывільным, якія шпацыруюць у сквэры. Яны ж перапісваюць пашпартныя зьвесткі ўскладальнікаў кветак і пасьведчаньні журналістаў. Гутару з айцом Міхаілам Самковым, які прынёс да помніка букет белых хрызантэм:
Карэспандэнтка: «Вы прыйшлі і паклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Чаму?»
«Па-першае, таму, што сам я паводле паходжаньня ўкраінец, хоць нарадзіўся тут, у Беларусі. Па-другое, я сьвятар, а таму лічу сваім абавязкам выказаць свае спачуваньні ўсяму таму, што адбываецца ва Ўкраіне. Я цяпер не хачу даваць ніякіх ацэнак тым падзеям, але скажу, што як пакутуюць людзі з аднаго боку — сілавых органаў, міліцыянтаў, так і з боку тых пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы. І адзінае, як мне падаецца, пра што мы цяпер павінны думаць, — каб гэта хутчэй спынілася. Спадзяюся, што шмат хто зь людзей, шмат хто зь беларусаў прыйдзе сюды, каб выказаць свае спачуваньні».
Карэспандэнтка: «Як вам падаецца мы, беларусы — як бліжэйшыя суседзі ўкраінцаў — што можам зрабіць, каб паспрыяць гэтаму замірэньню?»
«Паколькі я сьвятар, то адзінае, што магу параіць, — гэта каб мы, усе тыя, хто можа маліцца, узносілі свае малітвы да Бога, каб гэта хутчэй спынілася. Каб спыніўся гэты гвалт і зьявілася паразуменьне паміж людзьмі. Я думаю, што гэта адзінае і галоўнае, што мы можам зрабіць».

Таксама хочацца, каб і ў нас была свабода слова, якую не даюць. А зь іншага боку, тое, што ў нас ціха і спакойна, — гэта добра