Ніна Жызьнеўская, маці забітага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, дала інтэрвію Радыё Свабода.
«Міша ў мяне быў вельмі прыстойным і добрым. Ён заўсёды адклікаўся на людзкі боль. І хто цяпер прыглядзіць маю старасьць? Што мне ад тых акцыяў памяці яго? Народ не прыглядзіць мяне ў старасьці. Мне сына жывым ніколі ня верне», — кажа спадарыня Ніна.
«Я толькі прашу Бога пра адно: каб чалавек, які прынёс мне такі боль, забраў яго ў сваю сям’ю і перажыў тое, што перажываю я».
23 студзеня ўкраінскія сябры Міхаіла езьдзілі апазнаваць цела:
«Сказалі, што пры ім не было дакумэнтаў. А без дакумэнтаў мне не дадуць перавезьці ягонае цела празь мяжу. А ехаць туды ў мяне няма сілаў».
Ніна Жызьнеўская таксама падзялілася ўражаньнямі ад кантактаў зь міліцыянтамі, якія паведамілі ёй трагічную навіну:
«Яны мне не сказалі адкрытым тэкстам, але я паводле іх настрою: „Адным быдлам болей, адным меней...“ Канкрэтна гэтыя словы мне ніхто не сказаў, але настрой быў такі».