Паводле жонкі бізнэсоўца, Юрыя Данькова перавялі з «Валадаркі» ў жодзінскую калёнію, так і не дачакаўшыся разгляду касацыйнай скаргі на прысуд.
«Напісаў, што ўмовы там значна больш жорсткія, затое харчаваньне лепшае», — паведаміла пра мужа Натальля Данькова.
Паводле Натальлі Даньковай, скарга на прысуд Маскоўскага райсуду пададзеная, але пакуль ёй невядомы дзень яе разгляду ў Менскім гарадзкім судзе.
«Спадзяюся, што гарадзкі суд перагледзіць прысуд майму мужу. Мусяць жа ўбачыць, што доказаў ягонай віны фактычна няма, сьведкі казалі тое, што ім загадалі», — сказала Натальля Данькова карэспандэнту Радыё Свабода.
Паводле Натальлі Даньковай, жодзінская калёнія — не канчатковае месца, дзе будзе адбываць пакараньне яе муж, калі Менскі гарадзкі суд пакіне прысуд бязь зьменаў. Але куды перавядуць у такім выпадку Юрыя Данькова, ёй невядома.
23 сьнежня 2013 году ўладальнік аднаго зь першых беларускіх казіно «Данькоў-клюб» Юры Данькоў быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за шэраг злачынстваў, у тым ліку арганізацыю прытону і нясплату падаткаў. Юры Данькоў сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што будзе змагацца за адмену прысуду.