Абвяшчэньне 2014-га беларускім годам «гасьціннасьці» прымусіла падумаць пра значэньне гэтага слова ў амэрыканскім і эўрапейскім кантэксьце.
Адразу заўважу, што хоць я й нарадзіўся ў Амэрыцы, лічу, што далёка ня усё ў маёй айчыне дасканалае. Але...
Амаль 20 гадоў я жыву ў Эўропе і да сёньняшняга дня не магу прызвычаіцца да аднаго з прынцыпаў працы эўрапейскіх крамаў, які перакручвае навыварат амэрыканскую аксіёму – The customer is always right! Бо ў маім не такім ужо і малым досьведзе, прынамсі у тых эўрапейскіх краінах, дзе я жыў (у Нямеччыне, Чэхіі, Францыі) правіла хутчэй гучыць так – Пакупнік ніколі ня мае рацыі!
Дам яркі прыклад, які й выклікаў у мяне абурэньне, каб напісаць гэтыя пару блогавых абзацаў.
Спачатку, як яно ў Амэрыцы.
Чалавек прыходзіць у краму ці рэстаран і – «дзяжурная» тая ўсьмешка ў гаспадароў або не – адразу ж чуецца чалавекам – годным і пажаданым, нават у тых выпадках, калі магчыма й стварае прадпрымальніку лішні клопат. Скажам, просіць перасадзіць за стол бліжэй да акна, замяніць інгрэдыент у страве ці вярнуць грошы за няўдала куплены тавар.
Я тут кажу выключна пра камэрцыйныя стасункі, хоць мог бы і шырэй. (Прыкладам, мяне дагэтуль шакуе нявыхаванасьць людзей на вуліцах ці ў грамадзкім транспарце, калі яны беспардонна штурхаюцца. Такога практычна ніколі не сустрэнеш у Нью Ёрку без аўтаматычнага «Ой, прабачце!») Але пра амаль паўсюдную негасьціннасьць і няветлівасьць эўрапейскай абслугі мне ня раз даводзілася папярэджваць сваіх гасьцей з Амэрыкі: Будзьце падрыхтаваныя да няветлівасьці, негасьціннасьці!
Шчыра кажучы, жывучы так даўно ў Эўропе і прывыкшы да афіцыёзу надзьмутых, незадаволеных, негасьцінных прадаўцоў і афіцыянтаў, я сам бываю зьдзіўлены, калі прыяжджаю ў свой родны горад і бачу прыклады вышэйзгаданай аксіёмы капіталістычнага мэнталітэту.
Дык вось, нядаўна я адведаў маці, якая жыве у Нью Ёрку. Яна купіла сабе туфлі. Панасіўшы іх некалькі дзён у хаце, вырашыла, што яны замалыя – і заявіла, што пойдзе назад у Мэйсіс (найвялікшы «ўнівэрмаг»), каб вярнуць іх і атрымаць назад грошы. Пайшла, вярнула, без усякіх лішніх гутарак ды тлумачэньняў (я быў сьведкам).
Параўнайце гэта з маім досьведам, калі днямі я паспрабаваў дакладна тое самае зрабіць у праскай абутковай краме. Непрыемная, кіслатварая прадавачка, як бы без усялякай павагі да пакупніка і без усялякай зацікаўленасьці захаваць кліента на будучыню, паглядзела на мае ні разу ня ношаныя, але таксама памылкова выбраныя замалыя туфлі зь беласьнежнымі арыгінальнымі этыкеткамі на падэшвах, і заявіла: «Ні ў якім разе. Паколькі вашага памеру няма, выбірайце нейкія іншыя, але грошы назад не атрымаеце».
Ізноў жа вяртаюся ў Нью Ёрк і да маміных пакупак. Гэтым разам ейныя сьцьвярджэньні адносна амэрыканскай пакупніцкай палітыкі зьдзівілі нават мяне. Шэсьць месяцаў яна карысталася апаратам для мераньня ціску, купленым у мясцовай аптэцы, і раптам вырашыла, што ён не такі, як ёй трэба. Калі мама папрасіла, каб я яго аднёс і атрымаў замест яго лепшы новы апарат (бо ў яе ж захавалася квітанцыя!), я не захацеў ісьці ў краму, бо збаяўся, што мяне там высьмеюць. Аднак мама пераконвала мяне, што я проста задоўга жыву ў Эўропе і забыўся, якія ў Амэрыцы парадкі. І што вы думаеце – мне замянілі апарат без усялякіх тлумачэньняў ды яшчэ далі зьніжку на новаабраную мадэль!
Два тыдні таму я зноў зайшоў у праскую краму шырокавядомага нямецкага дызайнэра. Некалькі дзён перад гэтым я там няўдала купіў торбу, вельмі й вельмі дарагую і фактычна зусім не патрэбную. На квітанцыі было напісана, што калі прынясеш назад няношаны тавар на працягу 14 дзён, можна замяніць яго на іншы. Хоць зусім без энтузіязму, але я вырашыў паспрабаваць. Прадавачка не хавае сваёй незадаволенасьці і робіць крывыя міны (падобныя дарэчы да тых, якімі «вітала» мяне ейная паплечніца падчас майго першага наведваньня). «О-кээээй», – зьлітавалася яна, «выбірайце нешта ўзамен». Паколькі сэзон канчаўся і зімовай вопраткі засталося зусім мала, адзіная куртка, што мне спадабалася, за тую самую цану што і торба, была, на жаль, толькі жудасна-зялёнага колеру. Сіняя, якая мне вельмі падабалася, засталася толькі вялікіх памераў.
«А можа засталася сіняя ў нейкай іншай з вашых праскіх крамаў?» – пытаюся я. «Ня ведаю, але ня думаю».
І ўрэшце ультыматум – «Ну, дык што, бераце ці не?»
Я быў вымушаны ўзяць гэтую жудасную зялёную куртку, і паколькі сама крама не была зацікаўленая, мусіў сам вырашыць праблему. Абзваніў тры іншыя праскія філіі гэтай крамы і даведаўся, што ў адной зь іх (але аж на лётнішчы) усё ж засталася адна тая куртка, якая мне пасавала і памерам і колерам. Паехаў, памяняў і сёньня шчасьліва ў ёй хаджу. Але справа ў тым, што калі б я купляў гэтую торбу, а потым куртку ў ньюёрскай філіі гэтай крамы, то я не зазнаў бы падобных выказваньняў, мінаў і цягамоціны.
Такім чынам, мая парада Беларусі ў абвешчаным годзе «гасьціннасьці». Пачынайце з крамаў. І што да адносінаў паміж прадаўцом і пакупніком, бярыце прыклад не з суседняй Эўропы, бо мала чаму добраму тут навучыцеся. Зірніце лепей на заакіянскую практыку. Ваш бізнэс і рэпутацыя дакладна не пацерпяць.
P.S. Абсалютна сьвежы прыклад/параўнаньне: Толькі што схадзіў у Праcкі банк, дзе я кліент ужо больш за дзесяць гадоў і куды зьяўляюся амаль кожны тыдзень. Паколькі у мяне аднавіўся афіцыйны дакумэнт побыту ў Чэхіі, я ўпершыню прадставіў яго касірцы, каб выбраць са свайго конта пэўную суму. Не прыняла новы дакумэнт і не дала грошы, накіраваўшы мяне ў нейкі галоўны філіял. Вось так! А ў маім банку ў Нью Ёрку, калі чалавек прастаяў у чарзе больш за дзесяць хвілінаў, у якасьці кампэнсацыі банк кладзе яму на конта пяць даляраў…