Лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь » выступіў падчас тэлемосту «Варшава—Кіеў».
Як паведамляе сайт Хартыя-97, Саньнікаў пачаў свой выступ са словаў «Слава Украіне!», а затым заявіў:
«Злачынцы ва ўладзе, дыктатары, аўтакраты напалоханыя салідарнасьцю. Увесь сьвет сёньня салідарны з Майданам. Эўрамайдан стаў сусьветнай з’явай. Мільёны людзей у Беларусі, Эўропе, Злучаных Штатах разам з украінцамі ўвесь гэты час, і сёньня яны таксама зь імі. Цяпер сытуацыя вельмі складаная і напружаная. Яна патрабуе не толькі нашай падтрымкі, але і дзеяньняў. Удзел у гэтым руху салідарнасьці павінны прыняць не толькі прадстаўнікі грамадзкасьці , але і эўрапейскія і сусьветныя палітыкі.
Дыктатары аб’ядноўваюцца. Мы бачым, што сёньня адбываецца ў маёй краіне — Беларусі, што адбываецца ў суседняй Расеі. Дыктатары на самай справе могуць дзейнічаць вельмі эфэктыўна, і прыклад Украіны нам гэта дэманструе.
Але і тое, што зрабілі ўкраінцы на Майдане, што яны робяць для ўсіх нас — гэта магутная сіла. Гэта сапраўдныя героі, якія змагаюцца сёньня за свабоду сваёй краіны, за свабоду маёй краіны Беларусі, за свабоду народаў Расеі. Мы павінны іх падтрымаць. Слава Украіне! Жыве Беларусь!»
У студыі тэлеканала «Republika» Саньнікаў заявіў:
«Януковіч хоча атрымаць такую ж уладу , як Лукашэнка ў Беларусі. Але дыктатуры не пакідаюць людзям іншага выйсьця , як выходзіць пратэставаць на плошчах. І ніякія сілавыя захады ўладаў не змогуць спыніць хвалю народнага волевыяўленьня і салідарнасьці. Майдан ўжо выйграў, а Януковіч ужо прайграў», — сказаў Саньнікаў.