Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Кастрычніцкім судзе Менску працягнецца судовы працэс супраць лекараў мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», дзе ў сакавіку 2013 году правялі плястычную апэрацыю, пасьля якой 23-гадовая пацыентка Юлія Кубарава памерла. Абвінавачаньне ў службовай нядбайнасьці выстаўленае былому гендырэктару цэнтру Галіне Валжанкінай, галоўнаму інжынэру Вадзіму Ліхуту і лекару-анэстэзіёлягу Аляксандру Шураву. Ім пагражае да 5 гадоў зьняволеньня. Пачатак а 14 гадзіне.
Менск. Прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ў сядзібе партыі БНФ. Будуць агучаныя вынікі працы БХД за 2013 год, вынікі этапу вылучэньня выступоўцаў БХД падчас мясцовай кампаніі 2014 года, а таксама пляны БХД і МХД. Пачатак у 12.00.
Вялейка. Адкрыцьцё рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтру ў пытаньнях якасьці вады. Месца правядзеньня – сярэдняя школа № 3. Пачатак у 10.30.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1433 – першае летапіснае ўпамінаньне пра Талачын.
1960 – у Беларусі скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той абласны падзел, што існуе да сёньня.
1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
2005 – у Калінінградзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.
2009 – 44-м прэзыдэнтам ЗША абраны Барак Абама.
Дзень Яна Хрысьціцеля.
У гэты дзень нарадзіліся:
1891 – Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1892 – беларускі мовазнавец і палітычны дзяяч Браніслаў Тарашкевіч.
1892 – зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні Рыгор Шырма.
1907 – беларускі філёзаф Iван Лушчыцкi.
1913 – Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусi.
У гэты дзень памерлі:
1955 – Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.
1962 – амэрыканскі паэт Робінсан Джэфэрс.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Народ бяз школы ў роднай мове дзічэе.
Браніслаў Тарашкевіч