Гомельскі забойца Аляксандар Груноў не пагадзіўся з паўторным вынясеньнем калегіяй крымінальных спраў абласнога суду сьмяротнага прысуду за забойства студэнткі Емяльянчыкавай. Праз адваката Груноў падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд на адмену сьмяротнага пакараньня.
Аляксандар Груноў цяпер у Гомельскім СІЗА. Ягоная маці Вольга Грунова кажа, што пасьля вынясеньня сьмяротнага прысуду ўжо двойчы мела спатканьне з сынам у сьледчым ізалятары на Кніжнай вуліцы. Аляксандар нібыта ўжо сто разоў пакаяўся за свой учынак, але так і ня можа зразумець, чаму так здарылася. І толькі пытаецца: колькі разоў яго будуць «расстрэльваць?»
Грунова: «Ён кажа, што не хацеў гэтага рабіць, не хацеў. Ня ведае сам, як так атрымалася. Кажа: «Мама, колькі мяне будуць расстрэльваць? Раз „расстралялі“ — апраўдалі. Другі раз „расстрэльваюць“. Я яго ні ў якім разе не апраўдваю. Пытаюся адно: столькі забойстваў і ўсяго такога, дык чаму яму расстрэл, а іншым даюць 10, 15, 20 гадоў? Колькі каму. Дык чаму расстрэл? Ён што — ахвярны казёл?»
Вольга Грунова кажа, што зьбірае сыну харчовую перадачу. Ён просіць толькі цыгарэты, заварку гарбаты, канвэрты й стандартныя аркушы паперы, каб пісаць скаргі, заявы й лісты дадому. Сама маці думае дадаць у перадачу каўбасы, цукерак і смажаных рабрынак, калі толькі апошнія прымуць у ізалятары.
Аляксандар з адвакатам напісаў ужо касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд на перагляд сьмяротнага прысуду. Цяпер чытае пратаколы калегіі крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду. Кніжак ня просіць — кажа, што ў ізалятары яны ёсьць, і іх яму дастаткова.
Сама Вольга Грунова таксама напісала скаргі на прысуд — генэральнаму пракурору і Аляксандру Лукашэнку. Жанчына лічыць, што менавіта выказваньні кіраўніка дзяржавы наконт рэзананснага забойства студэнткі ў Гомелі паўплывалі на апошні вырак суду:
«Усё ад Лукашэнкі залежыць. Ён жа неяк выказаўся, што не крыважэрны. Карацей, я напісала. Першы Лукашэнка няхай разьбіраецца з пракурорам. Ён даваў указаньні, дык няхай зараз думае і вырашае па справядлівасьці. Суд проста баіцца вышэйстаячых органаў».
У касацыйнай скарзе на адмену сьмяротнага пакараньня Аляксандар Груноў з адвакатам згадваюць, што калегія крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду, у адрозьненьне ад папярэдняй інстанцыі, дала ацэнку добраахвотнаму прызнаньню Аляксандра ў забойстве студэнткі і ягонай яўцы з павіннай, але не ўлічыла іх у выраку.
Пра гэта кажа й гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які назіраў за пераглядам крымінальнай справы супраць Аляксандра Грунова аб забойстве з асаблівай жорсткасьцю Наташы Емяльянчыкавай:
«Суд сказаў „А“, але не сказаў „Б“. Суд прызнаў за Груновым яўку з павіннай як зьмякчэньне ягонай віны. У такім разе суд мусіў і меру пакараньня зьменшыць — прызначыць такую меру пакараньня, якая не прадугледжвае вышэйшай меры — расстрэлу».
Відавочна, што ў апошнім прысудзе Грунову ягоную яўку з павіннай пераважыў той факт, што Аляксандар раней быў асуджаны на 9 гадоў турэмнага зьняволеньня — за нанясеньне сужыцелю сваёй маці цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, ад якіх той памёр.

Усё ад Лукашэнкі залежыць. Ён жа неяк выказаўся, што не крыважэрны