Пасьля масавых пратэстаў ва Ўкраіне рэзка ўзрасла колькасьць выпадкаў перасьледу, запалохваньняў і нападаў на незалежных журналістаў.
Кіраўніцтва Радыё Свабода паведаміла пра кампанію ціску на журналіста Віталя Портнікава, якая мае на мэце дыскрэдытаваць яго і падарваць прадэмакратычны рух Эўрамайдана. Вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў адказаў на нашыя пытаньні.
Карэспандэнт: «Цяпер шмат інфармацыі пра перасьлед і напады на журналістаў. Насамрэч ва Ўкраіне прафэсія журналіста становіцца небясьпечнай?»
Портнікаў: «Я не сказаў бы, што гэта так цяпер. Гэта было практычна ўвесь час існаваньня незалежнай украінскай дзяржавы. Бо ва ўмовах, калі існуе намэнклятурна-алігархічная журналістыка, калі практычна ўсе ўкраінскія тэлевізійныя каналы збольшага кантралююцца ўладай альбо належаць алігархам, быць сумленным журналістам заўсёды было небясьпечна. І ў гісторыі ўкраінскай журналістыкі ёсьць нямала чорных старонак, зьвязаных з рэпрэсіямі супраць журналістаў, з забойствам журналістаў, са зьнішчэньнем незалежных тэлеканалаў, зь перасьледам іх і іх кіраўнікоў. Так што так пытаньне ставіць некарэктна: проста сытуацыя абвастрылася».
Карэспандэнт: «А вы асабіста адчуваеце нейкі ціск, перашкоды для працы, што здарылася менавіта з вамі?»
Портнікаў: «Я думаю, што з кожным з нас нешта адбываецца. Таксама і на мяне робіцца ціск прапагандысцкага характару з дапамогаю інтэрнэт-рэсурсаў, якія павязаныя з уладай. А таксама з дапамогай, як я разумею, праўладнага тэлеканалу 112, які мой калега зьвязвае зь міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам, быў арганізаваны „блудны“ пікет наўпрост каля майго дома. І такое я лічу ёсьць элемэнтам ціску на канкрэтнага чалавека. Але гэта не параўнальна з тым, што адбылося з маёй калегай Тацянай Чарнавол, якая ёсьць аўтаркай многіх рэзанансных расьсьледаваньняў супраць прадстаўнікоў дзейнай улады і асабіста супраць прэзыдэнта Віктара Януковіча. Спадарыня Чарнавол была жорстка зьбіта невядомымі людзьмі. І гэта таксама сур’ёзная праблема, бо расьсьледаваньне гэтай справы, як бачна, наўрад ці ўстановіць гэтага замоўцу, як дагэтуль невядомы замоўца забойства нашага калегі Георгія Гангадзэ. Замоўнікі як правіла хаваюцца ў такіх кабінэтах, у якіх нікога ніколі не знойдзеш».
Карэспандэнт: «Ці можна параўнаць тое, што адбываецца ва Ўкраіне з тым, што ёсьць у Беларусі?»
Портнікаў: «Я думаю, што такія дзеяньні ўкраінскай улады пабудаваны зь беларускіх. Гэта факт. Бо тая мадэль стасункаў паміж уладай і грамадзтвам пасьля таго як прэзыдэнтам стаў Аляксандар Лукашэнка, ёсьць ідэальнай мадэльлю для ўсіх аўтарытарных кіраўнікоў на тэрыторыі былога СССР. І тут Віктар Януковіч ня ёсьць выключэньнем».
Карэспандэнт: «У адным са сваіх артыкулаў вы вінаваціце Расею ў зьнішчэньні сумленных журналістаў ва Ўкраіне. З чым гэта зьвязана?»
Портнікаў: «З эканамічнай акупацыяй Украіны. З тым, што зараз Віктар Януковіч і яго атачэньне залежыць ад грошай, якія дае Ўладзімер Пуцін. А залежнасьць ад грошай прывяла да таго, што тут зьявіўся вялізны штат расейскіх паліттэхнолягаў, якія намагаюцца, каб украінская ўлада пайшла расейскім шляхам. І ў стасунках з грамадзтвам, і ў стасунках з журналістамі, і ў стасунках са СМІ як такімі. Фактычна тут насаджаецца тая мадэль, якая ўжо прывяла да сапраўднай дэградацыі расейскага грамадзтва і расейскай дзяржаўнасьці. І расейскія дарадцы, якія цяпер знаходзяцца поруч з расейскай уладай хочуць, каб Украіна была такой жа дзяржавай-дэградантам, маральным і палітычным, якой ужо стала Расея Пуціна».
9 студзеня кіеўскае жыльлё Портнікава пікетаваў натоўп з каля 50 чалавек з пагрозьлівымі лёзунгамі, якія абвінавачвалі яго ў «амаральных паводзінах». Віталь Портнікаў, журналіст, які атрымаў шмат узнагарод, і вядомы грамадзкі дзеяч, зьяўляецца пастаянным аўтарам ўкраінскай службы Радыё Свабода з 1991 года. Ён абраны сябрам грамадзкага камітэта Эўрамайдану.