Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Нацыянальным прэсавым цэнтры – канфэрэнцыя «Эпідэміялягічная сытуацыя ў Рэспубліцы Беларусь». Пачатак у 11.00.
У менскай Галерэі «Ў» Рух «За Свабоду», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і Камітэт «Салідарнасьць» ладзяць вечарыну памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Пачатак у 18.00.
Інстытут Гётэ сумесна зь беларускім Цэнтрам эўрапейскіх дасьледаваньняў і інтэрнэт-часопісам «Новая Эўропа» запрашае на публічную дыскусію «Спадчына Ганны Арэнт сёньня». Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1582 – падпісаньне Ям-Запольскае (недалёка ад Пскова) мірнае дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім Царствам.
1873 – распачаўся рух цягнікоў на лініі Менск – Вялейка.
1927 – паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады (мела 100 тысяч сяброў), у тым ліку Браніслава Тарашкевіча.
1989 – у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак (66 арганізацыяў).
1991 – у гадзіну ночы атрад спэцназу і група «Альфа» ўзялі штурмам тэлевежу ў Вільні. Насельніцтва аказала масавы супраціў захопу, падчас апэрацыі загінула 14 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся:
1893 – Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка.
1916 – Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі сьвятар.
1920 – Мікола Аўрамчык, беларускі паэт.
1926 – Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
1938 – Аляксандар Дубко, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі.
1939 – Васіль Пятровіч Шаранговіч, народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі.
1942 – Вера Вярба, беларуская паэтка.
1980 – Андрэй Курэйчык, беларускі і расейскі сцэнарыст, актор.
У гэты дзень памерлі:
1898 – Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік і матэматык, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў» і «Алісы ў Залюстроўі».
1947 – Вацлаў Міхневіч, беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік нэаготыкі.
2005 – Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнавец.
ЦЫТАТА ДНЯ
Не разумею, як ён можа калі-небудзь скончыць, раз ён і не зьбіраецца пачынаць.
Люіс Кэрал