«Палярная віхура» прынесла лютыя маразы Ў ЗША
Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне
Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку
Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму
Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.
Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.
Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце
Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане
Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне
Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.
Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку
К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу
У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.