Менскі сьвятар Аляксандар Шрамко выказаў Свабодзе перакананьне, што абвінавачаньні Андрэя Кураева на адрас гомельскага эпіскапа Стэфана беспадстаўныя.
«Я ў сваім жыцьці асабіста ніколі з такім не сутыкаўся», — так сьвятар Аляксандар Шрамко камэнтуе абвінавачаньні ў сэксуальных дамаганьнях на адрас эпіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.
5 студзеня протадыякан Андрэй Кураеў разьмясьціў у сваім блогу ліст за подпісам Сяргея Ф., у якім сьцьвярджаецца, што эпіскап Стэфан разбэшчваў навучэнцаў духоўных установаў і малодшых сьвятароў.
«Гэтыя абвінавачаньні вельмі цяжкія і беспадстаўныя. Я ня разумею ягоную (протадыякана Андрэя Кураева) мэту, але па-мойму, не з таго канца ён пачаў», — кажа Аляксандар Шрамко.
Паводле слоў айца Аляксандра, у эпіскапа Стэфана добрая рэпутацыя ў царкве і сярод прыхаджанаў:
«Кажуць, што ён лепшы за свайго папярэдніка Арыстарха. Больш робіць для царквы, больш актыўны. І ёсьць людзі, якім ягоная дзейнасьць не падабаецца. Ён чыесьці інтарэсы зачапіў, пішуць на яго і скаргі. Магчыма, у гэтым і прычына нападак, бо ёсьць незадаволеныя ім».
Аляксандар Шрамко ня ведае, хто мог бы хавацца за іменем «Сяргей Ф.», і гэта адна з прычынаў ягонай крытыкі дзеяньняў Андрэя Кураева:
«Калі б гэты чалавек публічна выступіў, то ўсё адно ж трэба доказы. А тут і доказаў няма, і чалавек невядомы. Вось калі чалавек невінаваты, што яму рабіць? Пра любога можна так напісаць. Як яму абараняцца? Гэта можа зь ім да канца жыцьця застацца. Я лічу, што калі мы зыходзім з прэзумпцыі невінаватасьці, то калі ты ўжо пачынаеш сур’ёзна чалавека абвінавачваць, то гэта трэба рабіць больш падстаўна, чым спасылацца на нейкія ананімныя лісты».
Шрамко нагадвае, што выкрывальніцкую дзейнасьць «блакітнага лобі ў Царкве» Андрэй Кураеў пачаў з выпадку прарэктара Казанскай духоўнай сэмінарыі Кірылы Ілюхіна. Па гэтай справе працавала адмысловая камісія, і прарэктара ўрэшце звольнілі.
Ігумэн Кірыла Ілюхін страціў сваю пасаду пасьля скаргаў навучэнцаў Казанскай духоўнай сэмінарыі ў Маскоўскі патрыярхат і адпаведнага разьбіральніцтва. Аднак публічнай гэтая справа так і ня стала. Ігумэн знайшоў сабе працу ў Цьвярской эпархіі.
Далейшыя ж абвінавачаньні Андрэя Кураева грунтуюцца на ананімных і беспадстаўных доказах, лічыць Аляксандар Шрамко.
Няўжо сапраўды праваслаўная царква пазбаўленая падобных інцыдэнтаў? Скандалы з удзелам каталіцкіх сьвятароў, якіх абвінавачваюць у пэдафіліі і гомасэксуалізме, прымусілі папу рымскага публічна зьвярнуць увагу на праблему. Аляксандар Шрамко лічыць, што для праваслаўнай царквы такое не характэрна:
«Думаю, што для католікаў гэта большая праблема. Бо каталіцкія сьвятары жывуць у цэлібаце, і для іх больш спакушэньняў. Праваслаўныя ж сьвятары збольшага жанатыя. Цэлібат у праваслаўі — зьява рэдкая. Нават калі і ёсьць такая праблема, то нашмат у меншым аб’ёме. І я ня ведаю ніводнага выпадку, калі б былі сапраўдныя доказы і можна было разважаць пра тое, што нешта сапраўды мела месца. Асабіста скажу, што я ў сваім жыцьці гэтую зьяву ніколі не сустракаў. А па чутках, самі ведаеце, чаго можна нарабіць».
Пасьля першай выкрывальніцкай публікацыі ў блогу Андрэй Кураеў быў звольнены з пасады прафэсара Маскоўскай духоўнай сэмінарыі. Што далей можа чакаць протадыякана, айцец Шрамко ня ведае:
«Усё можа быць. Могуць і сана пазбавіць. Кураеў і сам пра гэта казаў у інтэрвію. Але ён чалавек зь незалежнай пазыцыяй. Калі пачаў такое рабіць, значыць, усё пралічыў».

Эпіскап Стэфан больш робіць для царквы, больш актыўны. І ёсьць людзі, якім ягоная дзейнасьць не падабаецца
«Калі б гэты чалавек публічна выступіў, то ўсё адно ж трэба доказы. А тут і доказаў няма, і чалавек невядомы. Вось калі чалавек невінаваты, што яму рабіць? Пра любога можна так напісаць. Як яму абараняцца? Гэта можа зь ім да канца жыцьця застацца. Я лічу, што калі мы зыходзім з прэзумпцыі невінаватасьці, то калі ты ўжо пачынаеш сур’ёзна чалавека абвінавачваць, то гэта трэба рабіць больш падстаўна, чым спасылацца на нейкія ананімныя лісты».
Шрамко нагадвае, што выкрывальніцкую дзейнасьць «блакітнага лобі ў Царкве» Андрэй Кураеў пачаў з выпадку прарэктара Казанскай духоўнай сэмінарыі Кірылы Ілюхіна. Па гэтай справе працавала адмысловая камісія, і прарэктара ўрэшце звольнілі.
Ігумэн Кірыла Ілюхін страціў сваю пасаду пасьля скаргаў навучэнцаў Казанскай духоўнай сэмінарыі ў Маскоўскі патрыярхат і адпаведнага разьбіральніцтва. Аднак публічнай гэтая справа так і ня стала. Ігумэн знайшоў сабе працу ў Цьвярской эпархіі.
Далейшыя ж абвінавачаньні Андрэя Кураева грунтуюцца на ананімных і беспадстаўных доказах, лічыць Аляксандар Шрамко.
Калі б гэты чалавек публічна выступіў, то ўсё адно ж трэба доказы. А тут і доказаў няма, і чалавек невядомы