Турэмная літаратура на Свабодзе

Удзельнікі літаратурнага конкурсу імя Францішка Аляхновіча. 10 сьнежня 2013 году, Менск.

На сайце «Свабоды» даступныя творы ўдзельнікаў першага літаратурнага конкурсу імя Францішка Аляхновіча на найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні, які правялі Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар.

Аўдыёфрагмэнты твораў слухайце ў эфіры Свабоды ў студзені і лютым.

Цырымонія ганараваньня першых ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча адбылася ў Менску 10 сьнежня 2013 году ў сусьветны дзень правоў чалавека. Ляўрэатамі сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч. Галоўная ўзнагарода — Ігару Аліневічу.



Францішак Аляхновіч. У капцюрох ГПУ


Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік. Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» зьяўляецца першым творам сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта.




1. Ігар Аліневіч

Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.

Нарадзіўся 24 верасьня 1983 года. Спэцыяліст па радыёэлектроніцы. 28 лістапада 2010 года гвалтоўна выкрадзены ў Маскве і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 27 траўня 2011 года асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры. Утрымліваецца ў калёніі № 10 у Наваполацку.


2. Сяргей Аўчыньнікаў

Путешествие [апавяданьне] (рукапіс).
Цяжка чытэльна

Нарадзіўся ў 1985 годзе. Скончыў Маскоўскі сацыяльны ўнівэрсытэт. Затрыманы 27 чэрвеня 2010 года, да нядаўняга часу ўтрымліваўся ў СІЗО № 1. Цяпер знаходзіцца ў турме № 8 г. Жодзіна.






3. Юрый Бандажэўскі

Турма і здароўе: Парады прафэсара мэдыцыны. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.

Нарадзіўся 9 студзеня 1957 года. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Доктар мэдычных навук, прафэсар, правадзейны сябар Нью-Ёркскай акадэміі навук. З 1990 па 2001 гады — рэктар Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Арыштаваны 13 ліпеня 1999 года. Стаў 25-м чалавекам у сьвеце, якія атрымалі пашпарт свабоды, які дае права свабодна выбіраць месца жыхарства ў Эўропе. Вызвалены 5 жніўня 2005 года.


4. Алесь Бяляцкі

Асьвечаныя беларушчынай. — Менск, 2012.


Нарадзіўся 25 верасьня 1962 года. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Грамадзкі дзея і праваабаронца. Арыштаваны 4 жніўня 2011 года. 24 кастрычніка 2011 года асуджаны да 4,5 гадоў турмы за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Утрымліваецца ў калёніі № 2 г.Бабруйск.


5. Зьміцер Дашкевіч

Гумавы тапак (рукапіс).
Чарвяк [аповесьць]. — «Наша ніва», № 26 ад 17.07.2013 — № 31 ад 21.08.2013.

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 года. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце. Лідэр «Маладога Фронту». Арыштаваны 18 сьнежня 2010 года. 24 сакавіка 2011 года быў асуджаны на 2 гады па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве. Вызвалены 28 жніўня 2013 года.


6. Дзьмітрый Карпіцкі

Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).

Нарадзіўся 21 лютага 1974 года. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. У 2006 годзе асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 3, Віцебская вобласьць.


7. Алесь Кіркевіч

Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).

Нарадзіўся 9 лістапада 1989 года. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсытэце. Намесьнік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік яго гродзенскага аддзяленьня. Затрыманы праз пяць дзён пасьля акцыяў пратэсту 19 сьнежня 2010 года, асуджаны на 10 сутак арышту. 3 студзеня 2011 года быў вызвалены, а 28 студзеня арыштаваны зноў па справе пра масавыя беспарадкі. 5 траўня 2011 года асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі. Вызвалены 1 верасьня 2011 года.


8. Сяржук Клачкоў (Доўгушаў)

Турэмны дзёньнік (рукапіс).

Нарадзіўся ў 1983 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Сьпявак, музыка, кіраўнік гуртоў Fratrez і Vuraj. Арыштаваны 19 сьнежня 2010 года падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Асуджаны на 15 сутак арышту, якія адседзеў у СІЗА на Акрэсьціна.



9. Анатоль Лябедзька

108 дзён і начэй у засьценках КДБ: Дзёньнік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Беларускі палітычны дзеяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пасьля 19 сьнежня 2010 года ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачаньнем у арганізацыі масавых беспарадкаў. Вызвалены ў красавіку 2011 года.


10. Павел Севярынец

Беларуская глыбіня. — «Наша ніва», № 33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.

Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Палітык, публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У 2005 годзе быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць балятаваньня А. Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, асуджаны да 3 гадоў абмежаваньня волі. У 2007 годзе быў вызвалены. Арыштаваны 20 сьнежня 2010, асуджаны на 3 гады «хіміі» па справе аб масавых беспарадках. Выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 года.


11. Аляксандр Францкевіч

Абдымі мяне мацней [апавяданьне]. — 2013. «Наша ніва» 29.05.2013

Нарадзіўся 6 траўня 1990 года. Скончыў ліцэй у Наваполацку, праграміст. Зьняволены 3 верасьня 2010 года. 24 траўня 2011 года Аляксандар Францкевіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па «справе анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных установаў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. Вызвалены 3 верасьня 2013 года.


12. Ірына Халіп

Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).

Нарадзілася 12 лістапада 1967 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Карэспандэнтка расейскай «Новой газеты», жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 года была затрыманая. 16 траўня 2011 года была асуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду ў два гады.