10 гадоў таму драматург, сцэнарыст, тэатральны крытык Жана Лашкевіч перажыла анкалягічную апэрацыю. Лічыць, што хвароба паспрыяла якасным зьменам у яе жыцьці. Што дапамагло ня страціць веру ў сябе?
Жана Лашкевіч расказвае, што "дыягнаставаў" ушчыльненьне там, дзе яго быць не павінна, на той час 15-гадовы сын Браніслаў. І каб не яго пільнасьць, хвароба, відаць, самацёкам набліжалася б да стану, пры якім наўрад ці нават лекары змаглі б дапамагчы хутка і якасна:
"Сын, можна сказаць, першы дыягностыцы і паспрыяў. Ён вучыўся ў хіміка-экалягічнай клясе (там біялёгія – ці не на першым месцы) і на той час займаўся ўшу, заўважыў ува мне нейкую нязграбнасьць, нягнуткасьць і адразу насьцярожыўся: а што з табой? Кажу, нешта тут пабалела, там пабалела, але прайшло.. Але сын у мяне вельмі сыстэматызаваны: гэта не адказ, сядзь і скажы – калі, як забалела? І ўвогуле зьбіраешся і ідзеш да доктара. Я паслухалася дзіця, з гэтага ўсё і пачалося. Далі накіраваньне, трапляю ў першую анкалягічную паліклініку. А там лекар Эдуард Лінкевіч канстатуе: ну, што ж, трэба зараз жа апэрыраваць. Кажу, што зараз не магу, бо я новы праект пачынаю – сталася так, што якраз мяняла працу. Ну, тады паспрабуйце дамовіцца з Ім (і лекар выразна глядзіць на столь), можа Ён таксама пачакае? Давялося разам з праектам для праграмы "Наше утро" на АНТ апэрыравацца. Уласна два тыдні за мяне адпрацавала дзяўчына, якая езьдзіла на здымкі як журналістка".
Жана Лашкевіч нарадзілася ў Менску ў 1960 годзе. Як удакладняе сама, у мамачкі, якая га той час была студэнткай Інстытуту замежных моваў. Зь дзяцінства існавала ў шматмоўным асяродзьдзі, бо маці няблага ведала французскую, нямецкую, польскую мовы. Задаткі паліглота перадаліся і дачцэ. Большы час гадавалася ў дзядулі і бабулі, якія выхавалі любоў і павагу да беларускай мовы.
Пасьля школы вучылася на філялягічным факультэце БДУ, паралельна працавала ў аддзеле культуры газэты "Знамя юности". З удзячнасьцю згадвае першых настаўнікаў -- Валеры Холада і Леаніда Паўлючыка. Потым была "Беларуская энцыкляпэдыя", дзе падыходу, як з дробнага зрабіць вялікае і як вялікае раскласьці на дробнае, навучыў выдатны рэдактар Васіль Семенякоў.
Наступныя 11 гадоў – у аддзеле тэатру, кіно і тэлебачаньня тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Гэта быў пік папулярнасьці выданьня – спачатку пад кіраўніцтвам Анатоля Вярцінскага, а потым Міколы Гіля. Адсюль на пасаду загліту ў Купалаўскі тэатар выпраўляў яе Ўладзімер Някляеў.
Праз два гады перайшла ў фірму "Каўчэг", якая спэцыялізавалася на выданьні беларускай музыкі і кніжак. Увесь гэты час паралельна працавала на тэлебачаньні, куды яшчэ на пачатку 1990-х яе запрасілі кансультаваць перадачы па тэатры, а потым і ў якасьці вядучай. На момант канстатацыі анкалёгіі рыхтавала культурніцкія праграмы для каналу АНТ.
Ад 2006 году -- загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, зь якім у якасьці тэатральнага крытыка шчыльна супрацоўнічала і дагэтуль. Так, дачасна памерлы мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысэр Андрэй Андросік – яе ўлюбёны рэжысэр-пэдагог, а колішні загадчык літаратурнай часткі Артур Вольскі пераканаў пісаць ня толькі тэатральную аналітыку, але і п'есы.
Жанна Лашкевіч не выключае, што менавіта адыход у іншы сьвет дарагіх і любімых людзей спрычыніўся да страшнага захворваньня:
" 2003 год. Спачатку ў лютым памірае Андрэй Андросік. Для мне гэта быў страшэнны ўдар, я доўга плакала, мама мяне суцяшала. А літаральна 12 ліпеня таго ж году памірае мая мама. Каб вам быў зразумелы памер страты… Натуральна, калі ў чалавека ёсьць мама, у кожнага зь ёй свае стасункі. Мы менш за ўсё былі проста мамай і дачкой. Гэта быў паплечнік, дарадца. Адным словам, гэта быў чалавек, без якога да сёньняшняга дня мне жыць цяжка... Праўда, за такі кароткі час, усяго за год, такая хвароба не разьвіваецца. Гэта ўплыў шмат якіх падзеяў... ".
Жана кажа, што ёй пашанцавала ад першага дня -- доктар Эдуард Лінкевіч быў нядрэнна абазнаны, што адбываецца ў беларускай літаратуры і мастацтве, таму пазнаў амаль адразу. Адпаведнае было і стаўленьне. І фактычна спадару Лінкевічу дала слова, што абавязкова вернецца ў тэатар:
"Эдуард Эдуардавіч ставіў мяне да сьцяны, я ўпіралася ў яе локцямі. Швы заміналі, але трэба распрацоўваць руку. Казаў: прыхініцеся да сьцяны і пакажыце ўсім, на што здольны чалавек, якому вельмі трэба на працу. Мы ўсе сьмяяліся: па-першае, доктар дасьціпны, па-другое, я многае са шпітальных прыгодаў для сябе вынесла. Калі да гэтага ставішся з пэўнай доляй гумару, іроніі, то яно дапамагае. Ну, вось ляжаць кабеты. Яны так сябе шкадуюць, што плакаць гатовыя ад раньня да зьмярканьня. А я толькі крыху ачомалася, паглядзела на сьвет божы, у палату зазірае дзядзька Вова – трэнер майго сына Уладзімір Дзям’янцаў, ну і я ў яго займалася пэўны час: "Што, ляжыш? Можа падсабіць?". "Не-не, я сама". "Правільна: падымайся – і ідзі". Дзядзьку Вову пераймае мэдсястра: што тут адбываецца? Ён у адказ – падымаемся і радуемся жыцьцю!.. А я сапраўды падымаюся, іду і больш не кладуся, усё. Гэты бар'ер – не магу, ай, баліць – быў адразу ўзяты. Дзядзька Вова навучыў дыхаць: калі будуць рабіць перавязкі, а гэта балюча, старайся так уцягваць у сябе паветра, каб аж сьвістала. Дапамагло сапраўды. Можа я больш сябе пераконваю, але гэта звыклыя прыёмы ўшу. Наш дзядзька Вова прайшоў Аўганістан і шмат якія рэчы ўмее прымяняць на практыцы. Пра яго дзеці кажуць: трэнер наставіць палец, і ты павалішся. Абсалютна перакананыя, што так і будзе. ".
Суразмоўніца ўпэўненая, што адзін з асноўных фактараў супрацьстаяньня любой хваробе – падумаць пра тое, што камусьці ў пэўных сытуацыях было нашмат складаней:
"Гэта цяжкая і вельмі страшная хвароба. У чым жа тады гумар, іранічнае стаўленьне? Хораша пераконваў Эдуард Лінкевіч: вы ж дзіця нараджалі, ну што вам можа быць страшна, чаго вы яшчэ баіцёся? Мне цікава было б паслухаць, што ён мужчынам казаў у гэты момант. Але сутнасна гэта так. Мой дзед прайшоў Другую ўсясьветную вайну, мой прадзед служыў у царскай арміі. Я абсалютна мірны чалавек і проста не ўяўляю, як можна скакаць, сячы альбо бегчы на нейкія пазыцыі, кідаць гранаты – мне страшна. Але людзі гэта пераносілі. Што я такога не магу вытрываць, каб не пераадолець свае страхі? Па-мойму, ім было цяжэй. Бабуля перажыла вайну, знакамітую партызанскую блякаду 1943 году. Бабуля, мая мама і мамін брат уцякалі ўтрох на саначках. Жах! Адна з самых халодных зімаў ХХ стагодзьдзя, мароз мінус 30 градусаў. Вось гэта было страшна. А легчы на апэрацыю, калі табе маску наклалі, калі лекар за табой ходзіць, калі мэдсястра глядзіць? Мне пашанцавала, у мяне сапраўды быў вельмі добры пэрсанал. Можа ён ва ўсіх такі, іншая рэч, як да яго ставішся. Мы часьцяком жартавалі, нават дзяжурны лекар неяк сказаў: да вас заўсёды вельмі прыемна заходзіць, вы ўсе такія... жывыя! ".
У 2005 годзе, пасьля апошняга курсу хіміятэрапіі, Жана вышыла двух анёлаў, якія сымбалізавалі заканчэньне ракавай гісторыі. Яны і цяпер вартуюць спакой яе сям'і – як сымбаль таго, што старое ніколі не паўторыцца:
"Найперш, у мяне была задача як мага хутчэй выбрацца са сваёй прыгоды –маё дзіцё яшчэ было школьнікам, Браніслаў вучыўся ў 9-й клясе. А другая задача – стаць на ногі так, каб ужо ня падаць. Альбо падаць і найхутка падымацца. І вось гэтыя дзьве задачы трэба вырашаць любым коштам, нягледзячы на тое, што мала грошай, няма ніякай пэўнасьці і г.д. Балазе, тады яшчэ нашы лекі, так званыя яды, якія выдаваліся на "хімію", былі бясплатныя. Мне сказалі, што зараз за гэта трэба плаціць. Але чалавек у гэтым стане кожную капейчыну беражэ проста таму, што яму садавіна патрэбна, ніводзін яблык ня лішні. Яшчэ калі ты ведаеш, што цябе хтосьці чакае і камусьці вельмі трэба, каб ты вярнуўся, то гэта выцягвае. Каштоўнай была падтрымка Валянціны Іванаўны Гаявой, мастацкага кіраўніка “Харошак”, Валерыя Мікалаевіча Раеўскага – на той час ён узначальваў Купалаўскі тэатр, рэжысёра Зміцера Бейнарта-Саладухі і майго суседа – вядомага артыста Аляксандра Кашперава. Акрамя трэнера і сяброў да мяне ў шпіталь кожны дзень прыходзіў сын, прыносіў то яблычак, то памідорку, а то і вараныя яйкі! Грошы на нейкі час я пакінула, але ён тады проста яшчэ ня ўсё ўмеў. Ягоны клопат быў вясёлы, ўсмешлівы і... пранізьлівы, кранальны. Сын годна пражыў гэты жыццёвы скрут, нават навучыўся гатаваць. Дарэчы, цяпер, у свае 24 гады, Браніслаў выдатна гатуе, спраўны кухар!".
Жана Лашкевіч ня стала афармляць інваліднасьць, паколькі ў такім разе рызыкавала застацца без працы. І літаральна са шпітальнага ложка зноў вярнулася ў кадр:
"Для мяне тая эпапея цягнулася больш за год. Звычайна яна цягнецца менш, таму што людзям патрэбны бальнічны, а бальнічны калі лекар адкрывае, яму трэба, каб у пэўныя прызначаныя дні чалавек усё прайшоў, адлежаў і выходзіў на працу. У мяне такога абмежаваньня ці такой умовы не было. Здымачная група паставілася да мяне настолькі ашчадліва і, я б сказала, з такой любоўю, што я магла сабе дазволіць недазвольнае. Укол альбо пігулкі – і пасьля вылежацца тры ці чатыры дні. Можна было пільна зважаць на агульны стан здароўя, доўжыць перапынкі паміж курсамі хіміятэрапіі. Гэта магутная падтрымка. Таму што ты ня ходзіш па сьцяне, у цябе ня скачуць зайчыкі ў вачах і ты можаш ачомацца, апратацца, вызваліць галаву для таго, каб напісаць тэкст за кадр і г.д. Ведаеце, я да такой ступені знахабілася, што часам, калі падціскала, спакойна станавілася ў кадр! Апэратар ладзіў камеру і лагодна пабуркваў: маўляў, а мы з іншага боку зойдзем. Тады я не магла яшчэ нічога падкласьці на рану, бо з пратэзам надарылася цэлая важданіна".
Яшчэ за перабудовачным часам, як і многія савецкія жанчыны, Жана Лашкевіч адкрыла для сябе часопіс "Burda". Старонкі з моднымі выкрайкамі сталі яе спадарожніцамі на ўсё далейшае жыцьцё. Таленавітай швачкай была і маці, а дачка разам з прыгожымі рэчамі вось ужо дзясятак гадоў сама сабе шые… пратэзы:
"Я не задаволеная перадусм коштам нашых пратэзаў, таму шыю сабе іх сама. Я ж рукадзельніца, што тут шыць? У мяне ёсць таварышкі па няшчасці, дык адна прапанавала: зрабі майстар-кляс, навучы іншых. Гэты цэлюлоід альбо пластык, які нам прапануюць, каштуе нейкіх атамных грошай. Я, праўда, яго так і не даўмелася, таму што, шчыра кажучы, грошай шкада, я столькі не зарабляю".
Карэспандэнт: "Маеце на ўвазе, што дарагі пратэз менавіта беларускі?".
"Замежных я не ніколі не бачыла, таму гаворка менавіта пра беларускі. Ну, як? У мяне няма групы інваліднасьці, я яе сьвядома не брала, каб не згубіць працу – вы ж ведаеце, як у нас бяруць на працу інвалідаў. А калі ў цябе няма групы, так званы пратэз можна набыць толькі за грошы. І вось колькі вядзецца мая гісторыя – ад 2004 году – кожныя два-тры гады я настройвалася, што вось-вось куплю. Была набрала ўжо колькі трэба грошай і нарэшце вырашылася. Але называюць новую суму! І мне становіцца шкада. Верагодна, я шараговая жмінда-скупянда, але лепш пайду на кніжны рынак і накупляю сабе часопісаў і кніжак па вязанні ды вышываньні на гэтую суму. Тым больш, зараз усё дастаткова проста: ёсьць усе неабходныя матэрыялы, сэнтыпон, паралонавыя тонкія падплечнікі. Усім гэтым можна абысьціся, зрабіць сабе цалкам якасную рэч і не дурыць галаву. Прабачце, але гэта жыцьцё".
Многія з тых, хто перахварэў на рак, адзначаюць: цяжкая хвароба зьмяняе чалавека. Зьмянілася і Жана Лашкевіч. Па словах суразмоўніцы, у яе зьявілася цярпеньне, трываньне, разважлівасць, чаго дагэтуль бракавала. Да таго ж, яна цьвёрда трымаецца перакананьня: асноўны сэнс жыцьця – гэта дом:
"Ёсьць розныя тлумачэньні. Адны лічаць, што хвароба – гэта насланьнё, сурокі. Іншыя лічаць, што гэта пакараньне. Ёсьць меркаваньне, што гэта выпрабаваньне. Зь імі можна пагаджацца, можна не пагаджацца. У маім выпадку, напэўна, гэта было выпрабаваньне -- для таго, каб я магла якасна памяняцца. Я памянялася, і сапраўды якасна. Я стала рабіць рэчы, якія да гэтага часу былі ў жыцьці на 10-м пляне, дзесьці далёка-далёка, што называецца, "потым, калі-небудзь". Потым, калі-небудзь – гэта дом, яго нельга адкласьці. Ня можна адкласьці вышываньне сурвэтак, вязаньне шкарпэтак, шытво якіх-небудзь лапак для патэльні. Таму што гэта дом, нешта тое, што трымае чалавека ў жыцьці. Асабіста мяне ў жыцці трымае дом. У нас зараз з сынам такія дачыненьні, як калісьці былі з мамай. Мы зь ім больш паплечнікі, сябры, таварышы. Часам яму кажу: чаму ў цябе ў пакоі не прыбрана:? Ён адказвае: "Не прыбрана? Мама, тут усё як мае быць!". На гэтым непаразуменьні сканчваюцца. Увогуле цяжка на гэты конт нешта казаць, але праўда -- я моцна зьмянілася. Навучылася цярпець, трываць, чакаць; доўга, старанна, падрабязна працаваць. Не адкладаючы справы на апошнія дні – ёсьць такая студэнцкая звычка шмат у каго. Дык вось, я яе пазбылася, хоць і зь вялікай цяжкасьцю. Ня толькі не адкладаць на заўтра, а не адкладаць нават на вечар тое, што можна зрабіць з раніцы. Вось прыкладна такая гісторыя…".
Адолеўшы цяжкую хваробу, вось ужо дзесяць гадоў Жана Лашкевіч зноў жыве паўнавартасным жыцьцём. Найперш аддае сябе сям'і, дому і роднаму Тэатру юнага гледача, любімага не адным пакаленьнем маленькіх і дарослых беларусаў.
"Сын, можна сказаць, першы дыягностыцы і паспрыяў. Ён вучыўся ў хіміка-экалягічнай клясе (там біялёгія – ці не на першым месцы) і на той час займаўся ўшу, заўважыў ува мне нейкую нязграбнасьць, нягнуткасьць і адразу насьцярожыўся: а што з табой? Кажу, нешта тут пабалела, там пабалела, але прайшло.. Але сын у мяне вельмі сыстэматызаваны: гэта не адказ, сядзь і скажы – калі, як забалела? І ўвогуле зьбіраешся і ідзеш да доктара. Я паслухалася дзіця, з гэтага ўсё і пачалося. Далі накіраваньне, трапляю ў першую анкалягічную паліклініку. А там лекар Эдуард Лінкевіч канстатуе: ну, што ж, трэба зараз жа апэрыраваць. Кажу, што зараз не магу, бо я новы праект пачынаю – сталася так, што якраз мяняла працу. Ну, тады паспрабуйце дамовіцца з Ім (і лекар выразна глядзіць на столь), можа Ён таксама пачакае? Давялося разам з праектам для праграмы "Наше утро" на АНТ апэрыравацца. Уласна два тыдні за мяне адпрацавала дзяўчына, якая езьдзіла на здымкі як журналістка".
Жана Лашкевіч нарадзілася ў Менску ў 1960 годзе. Як удакладняе сама, у мамачкі, якая га той час была студэнткай Інстытуту замежных моваў. Зь дзяцінства існавала ў шматмоўным асяродзьдзі, бо маці няблага ведала французскую, нямецкую, польскую мовы. Задаткі паліглота перадаліся і дачцэ. Большы час гадавалася ў дзядулі і бабулі, якія выхавалі любоў і павагу да беларускай мовы.
Пасьля школы вучылася на філялягічным факультэце БДУ, паралельна працавала ў аддзеле культуры газэты "Знамя юности". З удзячнасьцю згадвае першых настаўнікаў -- Валеры Холада і Леаніда Паўлючыка. Потым была "Беларуская энцыкляпэдыя", дзе падыходу, як з дробнага зрабіць вялікае і як вялікае раскласьці на дробнае, навучыў выдатны рэдактар Васіль Семенякоў.
Наступныя 11 гадоў – у аддзеле тэатру, кіно і тэлебачаньня тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Гэта быў пік папулярнасьці выданьня – спачатку пад кіраўніцтвам Анатоля Вярцінскага, а потым Міколы Гіля. Адсюль на пасаду загліту ў Купалаўскі тэатар выпраўляў яе Ўладзімер Някляеў.
Праз два гады перайшла ў фірму "Каўчэг", якая спэцыялізавалася на выданьні беларускай музыкі і кніжак. Увесь гэты час паралельна працавала на тэлебачаньні, куды яшчэ на пачатку 1990-х яе запрасілі кансультаваць перадачы па тэатры, а потым і ў якасьці вядучай. На момант канстатацыі анкалёгіі рыхтавала культурніцкія праграмы для каналу АНТ.
Ад 2006 году -- загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, зь якім у якасьці тэатральнага крытыка шчыльна супрацоўнічала і дагэтуль. Так, дачасна памерлы мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысэр Андрэй Андросік – яе ўлюбёны рэжысэр-пэдагог, а колішні загадчык літаратурнай часткі Артур Вольскі пераканаў пісаць ня толькі тэатральную аналітыку, але і п'есы.
Жанна Лашкевіч не выключае, што менавіта адыход у іншы сьвет дарагіх і любімых людзей спрычыніўся да страшнага захворваньня:
" 2003 год. Спачатку ў лютым памірае Андрэй Андросік. Для мне гэта быў страшэнны ўдар, я доўга плакала, мама мяне суцяшала. А літаральна 12 ліпеня таго ж году памірае мая мама. Каб вам быў зразумелы памер страты… Натуральна, калі ў чалавека ёсьць мама, у кожнага зь ёй свае стасункі. Мы менш за ўсё былі проста мамай і дачкой. Гэта быў паплечнік, дарадца. Адным словам, гэта быў чалавек, без якога да сёньняшняга дня мне жыць цяжка... Праўда, за такі кароткі час, усяго за год, такая хвароба не разьвіваецца. Гэта ўплыў шмат якіх падзеяў... ".
Жана кажа, што ёй пашанцавала ад першага дня -- доктар Эдуард Лінкевіч быў нядрэнна абазнаны, што адбываецца ў беларускай літаратуры і мастацтве, таму пазнаў амаль адразу. Адпаведнае было і стаўленьне. І фактычна спадару Лінкевічу дала слова, што абавязкова вернецца ў тэатар:
Гэта цяжкая і вельмі страшная хвароба. У чым жа тады гумар, іранічнае стаўленьне? Хораша пераконваў Эдуард Лінкевіч: вы ж дзіця нараджалі, ну што вам можа быць страшна, чаго вы яшчэ баіцёся?
Суразмоўніца ўпэўненая, што адзін з асноўных фактараў супрацьстаяньня любой хваробе – падумаць пра тое, што камусьці ў пэўных сытуацыях было нашмат складаней:
"Гэта цяжкая і вельмі страшная хвароба. У чым жа тады гумар, іранічнае стаўленьне? Хораша пераконваў Эдуард Лінкевіч: вы ж дзіця нараджалі, ну што вам можа быць страшна, чаго вы яшчэ баіцёся? Мне цікава было б паслухаць, што ён мужчынам казаў у гэты момант. Але сутнасна гэта так. Мой дзед прайшоў Другую ўсясьветную вайну, мой прадзед служыў у царскай арміі. Я абсалютна мірны чалавек і проста не ўяўляю, як можна скакаць, сячы альбо бегчы на нейкія пазыцыі, кідаць гранаты – мне страшна. Але людзі гэта пераносілі. Што я такога не магу вытрываць, каб не пераадолець свае страхі? Па-мойму, ім было цяжэй. Бабуля перажыла вайну, знакамітую партызанскую блякаду 1943 году. Бабуля, мая мама і мамін брат уцякалі ўтрох на саначках. Жах! Адна з самых халодных зімаў ХХ стагодзьдзя, мароз мінус 30 градусаў. Вось гэта было страшна. А легчы на апэрацыю, калі табе маску наклалі, калі лекар за табой ходзіць, калі мэдсястра глядзіць? Мне пашанцавала, у мяне сапраўды быў вельмі добры пэрсанал. Можа ён ва ўсіх такі, іншая рэч, як да яго ставішся. Мы часьцяком жартавалі, нават дзяжурны лекар неяк сказаў: да вас заўсёды вельмі прыемна заходзіць, вы ўсе такія... жывыя! ".
У 2005 годзе, пасьля апошняга курсу хіміятэрапіі, Жана вышыла двух анёлаў, якія сымбалізавалі заканчэньне ракавай гісторыі. Яны і цяпер вартуюць спакой яе сям'і – як сымбаль таго, што старое ніколі не паўторыцца:
другая задача – стаць на ногі так, каб ужо ня падаць. Альбо падаць і найхутка падымацца