Беларусь будзе пагашаць расейскі крэдыт у памеры 450 мільёнаў даляраў, пачынаючы з 15 студзеня 2017 году.
Кожныя паўгода, і гэтак 14 разоў, Менск будзе пераводзіць у Маскву роўныя долі пазыкі. За карыстаньне крэдытам Беларусь будзе аплачваць яшчэ і працэнты па стаўцы 4% гадавых.
Такія нормы закладзеныя ў распараджэньні, якое ўхваляе дамову паміж урадамі Расеі і Беларусі. Яно зьявілася 2 студзеня на афіцыйным сайце урада Расеі.
У распараджэньні падкрэсьліваецца, што крэдыт будзе выданы беларускаму боку пры выкананьні дзьвюх умоваў. Першая зь іх — выкананьне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў па аплаце ранейшых расейскіх крэдытаў і крэдытаў, якія паступілі з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Таксама прапісана, што ў выпадку несвоечасовага пагашэньня расейскіх крэдытаў, калі затрымка перавысіць 180 дзён, расейскі бок мае права аб’явіць запазычанасьць, якая застаецца, тэрміновай. У гэтым выпадку працэнты будуць налічваць ужо па стаўцы не 4, а 6% гадавых.
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе рашэньне расейскіх уладаў:
«Для міжнароднай практыкі 4% — досыць вялікая стаўка. Яна нават трохі большая за стаўкі Міжнароднага валютнага фонду. А калі параўноўваць са стаўкамі расейскіх альбо беларускіх банкаў, то тыя намнога большыя. Таму стаўку ў 4% можна лічыць льготнай.
Павялічэньне аплаты ў выпадку пратэрміноўкі працэнтаў з 4 да 6 таксама можна лічыць льготным. Бо калі беларускія банкі самі выдаюць пазыкі, то за пратэрміноўку яны ўсталёўваюць куды больш жорсткія нормы.
Тое, што аплата новага крэдыту непасрэдна зьвязаная з аплатай папярэдніх, то і гэта цалкам адпавядае міжнароднай практыцы. Калі нейкая краіна выдае іншай новы крэдыт пры наяўнасьці ранейшых непагашаных крэдытаў, на якія яшчэ не падышоў тэрмін, то звычайна ўстанаўліваюцца такія ўмовы. А тое, што сюды прывязаны яшчэ і Ангтыкрызісны фонд, то гэта таксама зразумела. Ён працэнтаў на 90 складаецца з расейскага капіталу».