У Магілёве працягвае вучыцца па-беларуску адзіная вучаніца ў горадзе — Ялінка Салаўёва. Чатыры з паловай гады бацькі шукаюць дачцэ аднаклясьнікаў, аднак усё марна.
Іншыя бацькі кажуць, што падтрымліваюць Салаўёвых, але ніхто зь іх не наважваецца аддаваць сваіх дзяцей у малакамплектную беларускамоўную клясу.
Як кажа маці Ялінкі Надзея Салаўёва, дзяўчынка добра скончыла першыя дзьве чвэрці году. Праблемаў з навучаньнем няма. Беларускамоўная вучаніца забясьпечаная падручнікамі і іншымі неабходнымі дапаможнікамі. Вучыцца Ялінка ў школьным кнігасховішчы, якое прыстасавалі пад клясу. Нараканьняў наконт умоваў навучаньня таксама няма. Што да наступнай, пятай клясы, то бацькі Ялінкі занепакоеныя. Будынак, дзе раней вучыліся малодшыя клясы першай магілёўскай школы, прызнаны аварыйным.
«Пятая кляса будзе, калі будуць вучні, акрамя Ялінкі. Сёлета пацёк дах, ён даўно цёк, але заўважылі толькі сёлета і сказалі, што дужа небясьпечна для здароўя дзяцей. У школы ж няма сродкаў, каб адрамантаваць яго. Усіх дзяцей перавялі ў галоўны корпус. Месцаў цяпер не хапае. А тут яшчэ трэба асобнае памяшканьне для беларускай клясы. Таму нам выдзелілі толькі кнігасховішча. Дый гэтага пакоя ня будзе, бо зь яго зробяць клясны пакой».
Як і ў ранейшыя гады, бацькі Ялінкі прыдумляюць розныя спосабы, каб залучыць у клясу іншых дзяцей, але пакуль вынікаў няма. Надзея Салаўёва спадзяецца, што кляса стане прывабнай, калі ў яе будзе фізыка-матэматычны профіль. Пры гэтым яна прызнае, што высілкаў яе і мужа недастаткова, але займацца гэтым яны ўсё роўна будуць.
«Шмат людзей ведаюць пра гэтую клясу, і ўсе кажуць: вы малайцы. Я кажу — тады прыводзьце дзяцей сваіх. Яны адказваюць — не, маўляў, што гэта за кляса з двух чалавек, ім жа трэба камунікацыя, трэба неяк разьвівацца. І такія вось стэрэатыпы дужа добра спрацоўваюць. Баяцца людзі ўсяго новага. Ня схільныя бацькі аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя клясы. Вось прынясіце ім песенькі на беларускай мове, дайце мульцікі на беларускай мове — я ім усё даю, але каб дзяцей аддаць на навучаньне, то не».
Сама Ялінка Салаўёва цяпер сьмялей адказвае на пытаньні журналіста. Бацькам жа кажа, што такая ўвага да яе ёй падабаецца. Яна зь цікавасьцю праглядае падшыўкі газэт з публікацыямі пра яе навучаньне. На пытаньне, ці падабаецца ёй вучыцца, адказвае:
«Вельмі падабаецца, таму што новае даведваюся ў беларускай мове. Я дужа рада, што размаўляю на роднай мове. Мару, каб мой тата стаў прэзыдэнтам. Сама хачу стаць дызайнэрам, бо я дужа люблю маляваць. Мы езьдзілі на мора. Мне дужа спадабалася. Езьдзілі ў Менск, Горадню, Віцебск».
Мінакі на магілёўскіх вуліцах пытаньню пра беларускамоўнае навучаньне зьдзіўляліся. Доўга гадалі, ці ёсьць у горадзе клясы альбо школы на беларускай мове навучаньня, і разважалі, ці ёсьць пэрспэктыва ў такога навучаньня. Некаторыя зь меркаваньняў:
Спадар: «Цяпер я і не прыгадаю, каб засталіся такія школы. Калі я вучыўся, яны былі. Гэта было гадоў дзесяць таму. Я прыхільнік беларускай мовы. Я за тое, каб наш народ ведаў сваю мову. Але, праўду кажучы, пэрспэктываў вялікіх у гэтага няма. Народ жа гэтага павінен хацець. Нацыянальная самасьвядомасьць павінна быць, а яе ў нас няма».
Спадарыня: «Бацькі ж у нас не гавораць на беларускай мове. Яна стала для нас амаль што замежнай. Вось калі езьдзім за мяжу, то на ёй неяк цікава гаварыць. Цікава, калі пазнаюць і кажуць, што мы беларусы. А тут, калі чуеш родную мову — гэта слых рэжа».
Магілёўцы прызнаюць, што беларускай мовы ў публічным жыцьці ўсё меней — таму адкуль узяцца і беларускамоўнаму школьніцтву? А ці ёсьць шанец адрадзіць яго? Адно зь меркаваньняў:
«Можна, але для гэтага трэба вялікія высілкі ня толькі ўраду, але і саміх людзей. А ў нас жа людзі наўрад ці што захочуць мяняць. У нас да роднай мовы ставяцца дужа кепска. У асноўным па звычцы людзі гавораць па-расейску».
Кляса зь беларускай мовай навучаньня зьявілася ў Магілёве пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку дзякуючы намаганьням грамадзкасьці. Калі надышоў час запісваць у яе дзяцей, гэта зрабіла толькі сям’я Салаўёвых. Непрацяглы час разам зь Ялінкай вучыліся яшчэ двое дзяцей, але з-за праблемаў у сям’і іх перавялі ў іншую школу. Малакамплектныя клясы зь беларускай мовай навучаньня ёсьць у Горках. У Асіповічах ёсьць беларускамоўная гімназія. На Магілёўшчыне штогод зачыняюць па дзясятку беларускамоўных вясковых школ. У гарадах калі школы і адчыняюцца, то расейскамоўныя.
У 2010–2012 гадах на Магілёўшчыне рэалізоўваўся комплекс першачарговых захадаў аблвыканкаму па папулярызацыі беларускай мовы. Яго зацьвердзіў старшыня абласной вэртыкалі Пётар Руднік пры канцы 2009 году. 30 сьнежня 2013 году ён віншаваў дзяцей з надыходзячым навагодзьдзем па-расейску.
Як кажа маці Ялінкі Надзея Салаўёва, дзяўчынка добра скончыла першыя дзьве чвэрці году. Праблемаў з навучаньнем няма. Беларускамоўная вучаніца забясьпечаная падручнікамі і іншымі неабходнымі дапаможнікамі. Вучыцца Ялінка ў школьным кнігасховішчы, якое прыстасавалі пад клясу. Нараканьняў наконт умоваў навучаньня таксама няма. Што да наступнай, пятай клясы, то бацькі Ялінкі занепакоеныя. Будынак, дзе раней вучыліся малодшыя клясы першай магілёўскай школы, прызнаны аварыйным.
«Пятая кляса будзе, калі будуць вучні, акрамя Ялінкі. Сёлета пацёк дах, ён даўно цёк, але заўважылі толькі сёлета і сказалі, што дужа небясьпечна для здароўя дзяцей. У школы ж няма сродкаў, каб адрамантаваць яго. Усіх дзяцей перавялі ў галоўны корпус. Месцаў цяпер не хапае. А тут яшчэ трэба асобнае памяшканьне для беларускай клясы. Таму нам выдзелілі толькі кнігасховішча. Дый гэтага пакоя ня будзе, бо зь яго зробяць клясны пакой».
Як і ў ранейшыя гады, бацькі Ялінкі прыдумляюць розныя спосабы, каб залучыць у клясу іншых дзяцей, але пакуль вынікаў няма. Надзея Салаўёва спадзяецца, што кляса стане прывабнай, калі ў яе будзе фізыка-матэматычны профіль. Пры гэтым яна прызнае, што высілкаў яе і мужа недастаткова, але займацца гэтым яны ўсё роўна будуць.
Сама Ялінка Салаўёва цяпер сьмялей адказвае на пытаньні журналіста. Бацькам жа кажа, што такая ўвага да яе ёй падабаецца. Яна зь цікавасьцю праглядае падшыўкі газэт з публікацыямі пра яе навучаньне. На пытаньне, ці падабаецца ёй вучыцца, адказвае:
«Вельмі падабаецца, таму што новае даведваюся ў беларускай мове. Я дужа рада, што размаўляю на роднай мове. Мару, каб мой тата стаў прэзыдэнтам. Сама хачу стаць дызайнэрам, бо я дужа люблю маляваць. Мы езьдзілі на мора. Мне дужа спадабалася. Езьдзілі ў Менск, Горадню, Віцебск».
Мінакі на магілёўскіх вуліцах пытаньню пра беларускамоўнае навучаньне зьдзіўляліся. Доўга гадалі, ці ёсьць у горадзе клясы альбо школы на беларускай мове навучаньня, і разважалі, ці ёсьць пэрспэктыва ў такога навучаньня. Некаторыя зь меркаваньняў:
Спадар: «Цяпер я і не прыгадаю, каб засталіся такія школы. Калі я вучыўся, яны былі. Гэта было гадоў дзесяць таму. Я прыхільнік беларускай мовы. Я за тое, каб наш народ ведаў сваю мову. Але, праўду кажучы, пэрспэктываў вялікіх у гэтага няма. Народ жа гэтага павінен хацець. Нацыянальная самасьвядомасьць павінна быць, а яе ў нас няма».
Спадарыня: «Бацькі ж у нас не гавораць на беларускай мове. Яна стала для нас амаль што замежнай. Вось калі езьдзім за мяжу, то на ёй неяк цікава гаварыць. Цікава, калі пазнаюць і кажуць, што мы беларусы. А тут, калі чуеш родную мову — гэта слых рэжа».
Тут, калі чуеш родную мову — гэта слых рэжа