Палітвязень Аўтуховіч віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам і паведамляе, што да яго кепска даходзіць пошта
Пра гэта Свабодзе паведаміў жыхар Ваўкавыску Аляксандар Сегень, які пастаянна лістуецца зь Мікалаем Аўтуховічам.
Паводле Сегеня, ён працяглы час не атрымліваў лістоў ад Аўтуховіча, а таму вырашыў патэлефанаваць ягонай маці. Тая, у сваю чаргу, таксама кажа, што апошнім часам да сына дрэнна даходзіць карэспандэнцыя.
У лістападзе маці выслала пасылку зь лекамі, але ён яе не атрымаў. Яна адправіла мноства лістоў, але таксама ад сына нічога не дачакалася. Цяпер ліст прыйшоў, і ў ім Мікалай просіць перадаць усім, хто зь ім лістуецца, каб на яго не крыўдавалі, што не адказвае, бо і да яго лісты з волі пачалі трапляць вельмі рэдка.
Сегень: «Наагул, Мікалай, як звычайна, ні на што ня скардзіцца, усіх віншуе з Калядамі і Новым годам! Перадае ўсім прывітаньне і кажа, што за свабоду трэба змагацца, бо пераменаў чакаюць усе, асабліва звычайныя людзі».
Яшчэ спадар Сегень просіць усіх, хто лістуецца ці зьбіраецца ліставацца з Аўтуховічам, не баяцца гэта рабіць, бо ў гэтым няма нічога крымінальнага. А Аўтуховіч, паводле яго, асуджаны несправядліва, бо змагаўся з карупцыяй у раёне.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску асуджаны на 5 гадоў 2 месяцы за захоўваньне патронаў. Сам Аўтуховіч мяркуе, што яго пакаралі за барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі.