Суд у Кіеве арыштаваў пятага падазраванага ў датычнасьці да зьбіцьця журналісткі «Украінскай праўды» Тацяны Чарнавол. Затрыманы ён быў 26 сьнежня.
МУС Украіны паведамляе, што 34-гадовы супрацоўнік ахоўнай фірмы з Днепрадзяржынску на допыце прызнаўся, што ўдзельнічаў у зьбіцьці журналісткі. Яго імя не паведамляецца.
Раней суд пакінуў пад вартай на 2 месяцы яшчэ чатырох падазраваных — Аляксандра Храмцова, Аляксандра і Сяргея Каценкаў, Андрэя Насікоўскага.
Напад на Тацяну Чарнавол учынены ля Кіева ў ноч на 25 сьнежня. На Барыспальскай трасе некалькі мужчын заблякавалі яе аўтамабіль, пасьля чаго выцягнулі жанчыну з машыны і жорстка зьбілі. Чарнавол была шпіталізавана з чэрапна -мазгавой траўмай і шматлікімі гематомамі. «Украінская праўда» паведамляе, што яе лячэньне ўзяла пад асабісты кантроль міністар аховы здароўя Раіса Багатырова.
Ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.
Тацяна Чарнавол займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі. Яна апублікавала шэраг матэрыялаў аб карупцыі сярод высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў. Акрамя таго, Чарнавол актыўна ўдзельнічала ў акцыях прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны.