Турэмная цэнзура не прапусьціла на волю ліст, у якім Мікалай Статкевіч распавядаў пра зьнікненьне з рацыёну белага хлеба.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч спрабаваў лістом паведаміць, што з турэмнага рацыёну зьнік белы хлеб, але гэты ліст да адрасата не дайшоў. Пра гэта распавяла жонка палітвязьня Марына Адамовіч, якая бачылася з мужам у турме 26 сьнежня:
«Я запыталася ў яго: што ж ты гэтак мяне павіншаваў з Калядамі, што яны ліст затрымалі? Аказалася, што ён напісаў мне пра зьнікненьне ў іх белага хлеба. Гэта належыць кожнаму вязьню паводле нормаў — абавязкова кавалак белага хлеба. Дык яму замянілі белы хлеб шэрым і спачатку спрабавалі давесьці, што гэта нормы зьмяніліся. Ён напісаў заяву, што хоча азнаёміцца з новымі нормамі, дык аказалася, што ніякіх новых нормаў няма. Ён мне пра гэта ўсё напісаў, і, відаць, аказалася страшэнна небясьпечна выпусьціць такую інфармацыю з турмы».
Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч падчас іхняй сустрэчы дакладна ня ведаў, ці толькі яго пазбавілі белага хлеба, ці ўсіх вязьняў магілёўскай турмы.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае 6 гадоў зьняволеньня за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году. Палітвязьня ўжо два гады ўтрымліваюць у крытай Магілёўскай турме як парушальніка турэмнага рэжыму.