Мэрыя Менску праводзіць сёньня карпаратыў у «Менск-Арэне» — паведаміў Радыё Свабода Аляксандар Саладуха. Паводле сьпевака, яго чакаюць на навагоднія карпаратывы заводы, фабрыкі, кампаніі.
Зэканоміць на навагодніх карпаратывах цяпер намагаюцца і бедныя, і багатыя, — распавядаюць адмыслоўцы, якія займаюцца навагоднімі сьвятамі.
«Бывае, што замаўляюць у івэнт-агенцыі каштарыс. Пасьля глядзяць і кажуць: «Давайце мы гэта, гэта і гэта выкінем, а гэта зробім самі», — кажа культавы беларускамоўны вядоўца сьвятаў Усевалад Сьцебурака.
СМІ поўняцца апісаньнямі карпаратываў. Кажуць, што на юбілеі World of Tanks на «Лініі Сталіна» адзін банкет абышоўся ў 300 тысяч даляраў. А ў траўні расейскі Газпром зьняў для свайго штогадовага карпаратыву цэлы горад — беларускі Віцебск. Дарэчы, паводле чутак, на навагоднім карпаратыве таго ж Газпрома ўчора выступаў Ляпіс Трубяцкі.
Але збольшага беларускія карпаратывы такім размахам не адзначаюцца.
«За апошнія гады стала заўважным жаданьне зэканоміць. Раней, 2–4 гады таму, нават даволі сьціплыя кампаніі выдзялялі досыць вялікі бюджэт на навагоднія мерапрыемствы. З шостай да дванаццатай вечара магло быць 5–7 выступоўцаў. Цяпер гэта больш сьціпла. Прычым гэта заўважна ў любой цэнавай катэгорыі — і ў багатых, і ў бедных. Зьвяртаюцца да кампаніяў, просяць каштарыс, пасьля глядзяць і кажуць: «Давайце мы гэта, гэта і гэта выкінем, а гэта зробім самі», — распавядае Ўсевалад Сьцебурака.
Паводле Ўсевалада, беларускі карпаратыў — гэта па-ранейшаму сумесь савецкіх традыцыяў і таго, што беларусы ўжо лічаць сучасным і эўрапейскім. Праводзіць карпаратывы модна ў аграсядзібах і рэстаранах. Вядома, заможная кампанія абярэ месца больш статуснае, але і яны цяпер намагаюцца эканоміць.
Тыя, хто сапраўды дбае пра добрае месца, пачынаюць шукаць яго яшчэ ў верасьні. Але большасьць усё адно ўспамінае пра Новы год у лістападзе-сьнежні. Сярэдні чэк у рэстарацыі — 150–200 даляраў на чалавека.
Каб было весялей, зьвяртаюцца да івэнт-агенцыяў. Іх у Беларусі цяпер шмат, але якасьць іхніх паслугаў збольшага невысокая.
«Агенцтвы ня вельмі кампэтэнтныя, столькі хібаў у арганізацыі, — распавёў Радыё Свабода музыка Пятро з кавэр-бэнду. — Дамаўляемся выступаць ад сёмай да дзявятай, а прыяжджаеш — і ў выніку выступаеш а палове на дзясятую, бо агенцтва так «арганізавала».
«Калі раней студэнты „кулька“ пераапраналіся ў цыганоў і расфарбоўвалі твары, то цяпер, вядома, нашмат больш прафэсійна, — дзеліцца назіраньнямі Ўсевалад Сьцебурака. — Больш стала якаснай музыкі. Ёсьць шмат кавэр-бэндаў, якія якасна граюць свае і чужыя песьні. У любой цэнавай катэгорыі можна знайсьці».
Эканамічны крызіс пайшоў толькі на карысьць беларускім музыкам. Расейскіх артыстаў запрашаць ужо не па кішэні. Зь вядомых гуртоў і выканаўцаў на карпаратывах запатрабаваныя ўсе без выключэньня, — кажа Пятро.
«Карпаратывы тут кормяць усіх: ад „Ляпісаў“ да Паліны Рэспублікі. Гэта адзіная крыніца выжываньня. Ані на дысках, ані на канцэртах не заробіш».
Расцэнкі для выканаўцаў пачынаюцца ад 500 і сканчаюцца збольшага недзе на 4–5 тысячах эўра. Па словах Пятра, беларускі спажывец наўрад ці заплаціць больш.
Аляксандар Саладуха кажа, што просіць за карпаратывы ад 500 даляраў да 10 тысяч. Сёньня ён адпрацоўвае тры выступы, а заўтра кіруецца пад Санкт-Пецярбург на завод «Фасфарыт». Паводле Аляксандра, ягоны сэт на карпаратыве можа складаць і тры песьні, і цэлае аддзяленьне. Найчасьцей запрашаюць на 40–45 хвілін. А ганарары ён атрымлівае вельмі розныя:
«Самы дарагі ў мяне карпаратыў быў за 70 тысяч даляраў у красавіку 2008 году ў Падмаскоўі. Гэта сябар мой, вельмі заможны. А агулам навагодні карпаратыў нічым не адрозьніваецца ад звычайнага. Што тры чалавекі за сталом, што пяцьдзясят тысяч — усё тое самае».
А вось Усевалад Сьцебурака асобна адзначае беларускамоўныя сьвяты.
«Асаблівасьць — сама публіка. Звычайна адмаўляюцца ад „саўковых“ момантаў. Усё больш шчыра. Публіка ўжо аб’яднаная ня проста па прыкмеце сьвяткаваньня, але і агульнымі інтарэсамі. Тут працаваць цікавей, людзі больш шчырыя, вясёлыя», — кажа вядоўца.
І паводзяць сябе там людзі нашмат больш прыстойна, адмаўляючыся ад «саўковых» звычаяў. А звычаі такія па-ранейшаму ёсьць. Найперш — у прамовах, кажа Сьцебурака:
«Што хочацца сказаць у гэтат таржэсьвенны дзень. У гэтым годзе мы сабралі, намалацілі і гэтак далей...» Гэта штучная патаснасьць у віншаваньнях, калі чалавек ня можа расслабіцца і сказаць нешта шчыра і пачынае выдаваць штампы, якіх наслухаўся за апошнія дваццаць гадоў. Усё гэта шчыльна асацыюецца з аліўе і прамовай пэўнага чалавека па целіку, тэмай курантаў і Спаскай вежы. Гэта ўсё ёсьць, асабліва ў старэйшага пакаленьня«.
«Ну што такое беларускі карпаратыў, — сьмяецца Пятро, — не хачу нікога судзіць, вядома. Але адчуваньне такое, нібыта птушку, што жыве ў клетцы, выпусьцілі на гадзінку, каб яна палятала-пагудзела — і пасьля назад. Гэтаксама і людзі... Яны адрываюцца, скачуць, шмат алькаголю спажываюць. Гэта часам прыгожая, а часам непрыгожая вакханалія, якую чалавек сабе можа дазволіць, таму што штодзённая шэрасьць, праца. Таму беларускі карпаратыў сёньня — гэта ня тое, што „пір падчас чумы“, але ў нейкім сэнсе нешта адчуваецца па людзях, што нялёгкая сытуацыя, таму гэта спроба забыцца пра праблемы».