Ужо сёньня, 29 сьнежня: Ня стала «ворагаў народу»; Дзень незалежнасьці Манголіі

Школьны цырк у Манголіі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Адзіны дзень зьніжак у гандлёвай сетцы па ўсёй Беларусі. Зьніжкі маюць скласьці ня менш 15-20% за кошт узгодненага зьніжэньня цэнаў на непрадуктовыя тавары арганізацыямі-вытворцамі.

Дзень незалежнасьці Манголіі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1845 – Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1941 – на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1958 – з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989 – Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

1996 – у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1709 – Лізавета, расейская імпэратрыца.

1863 – Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква – Ніжні Ноўгарад і Пецярбург – Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м – чэмпіёнам Англіі.

1915 – Чарлз Леанард Гарнэс, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1938 – Джон Войт, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» 1978 году.

1957 – Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

У гэты дзень памерлі

1884 – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург.

1924 – Карл Фрыдрых Георг Шпітэлер, швайцарскі пісьменьнік, раманіст, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1919 году.

1926 – Райнэр Марыя Рыльке – аўстрыйскі паэт.

1986 – Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Найлепшы шлях да свайго няшчасьця – заплюшчваць вочы перад няшчасьцем іншых».
Вацлаў Гавэл