Беларусь просіць, каб расейскі бок паставіў у 2014 годзе 23 мільёны тон нафты. «Мы гатовыя пастаўляць толькі 21 мільён тон», — заявіў 27 сьнежня амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, адказваючы на пытаньне журналіста Радыё Свабода.
Немагчымасьць цалкам выканаць беларускі запыт ён патлумачыў тым, што «гэта зьвязана з павелічэньнем паставак нафты ў Кітай: пастаўкі нафты туды растуць кротна».
На ўдакладняльнае пытаньне Свабоды, ці зьвязана падпісаньне нафтавага балянсу толькі на першую палову наступнага году з тым, што беларускі бок не выконвае сваіх абавязаньняў па інтэграцыйных працэсах, Аляксандар Сурыкаў адказаў: «Так, ёсьць некаторыя асобы, якія спрабуюць зьвязаць інтэграцыйныя праекты з пастаўкай сыравіны ў Беларусь. Гэта і афіцыйныя расейскія асобы. Наколькі гэта справядліва, мне сказаць цяжка, але думаю, што ў гэтым ёсьць пэўная справядлівасьць».
Найбольш пасьпяховая сфэра супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў 2013 годзе, на думку Аляксандра Сурыкава, — гэта вайсковая галіна і сумесная праца ваенна-прамысловага комплексу.