Горадня: апазыцыянэры ў выбарчыя камісіі ня трапілі

Раніцай 27 сьнежня ў Горадні былі сфармаваныя камісіі па выбарах у абласны і ў гарадзкі саветы.
Прадстаўнікі апазыцыі ў іх склад ня трапілі, паведаміў прадстаўнік БХК Раман Юргель.

Юргель прысутнічаў на пасяджэньнях аблвыканкаму і прэзідыюму аблсавету, а таксама гарвыканкаму і гарсавету, на якіх былі зацьверджаныя сьпісы з трынаццаці сябраў камісій.

Прэтэндавалі на ўдзел у выбарчых камісіях прадстаўнікі партыі БНФ, АГП і «Справядлівы сьвет».

Выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя на 23 сакавіка 2014.