Актывістка з Слуцку Зінаіда Цімошак паведаміла Свабодзе пра сьмерць аднаго з удзельнікаў разагнанага міліцыяй кінапаказу пра Слуцкі збройны чын пэнсіянэра Мікалая Люшні.
Мікалай Люшня пасьля таго, як 23 лістапада 2013 года слуцкія міліцыянты спынілі паказ фільму ў Казловіцкім клюбе і доўгі час трымалі гледачоў пад вартай, дапытвалі, напісаў скаргу пракурору. Разам зь яшчэ сямю ўдзельнікамі тых падзей у сваёй заяве на імя слуцкага пракурора ён патрабаваў пакараць вінаватых у парушэньні ягоных правоў.
Сярод іншага ён скардзіўся і на пагаршэньне стану здароўя пасьля таго інцыдэнту.
«Ён быў вельмі ўзрушаны падзеямі, зьвязанымі з судом супраць мяне, хацеў выступіць сьведкам, каб бараніць мяне. Не пасьпеў... Хуткая дапамога, якую выклікала дачка, не забрала своечасова ў шпіталь. Дачка лічыць, што калі б дапамога была аказана своечасова і кваліфікавана, мог бы яшчэ жыць. Такіх людзей у Слуцку няшмат, — сьцьвярджае Зінаіда Цімошак. — Дарэчы, падчас налёту міліцыянтаў на Казловіцкі дом культуры я ледзь не на каленях прасіла начальніка аховы правапарадку Слуцкага РАУС Дзьмітрыя Шклярэўскага не чапаць, ня весьці допытаў пэнсіянэраў, якім больш за 70 гадоў, паколькі гэта магло прывесьці да пагаршэньня іхняга стану здароўя. Як у ваду глядзела...»
Мікалай Люшня пражыў 76 гадоў. Украінец паводле нацыянальнасьці, ён паважаў і любіў беларускую мову і гісторыю, цікавіўся гісторыяй Случчыны, марыў пра ажыўленьне дзейнасьці Таварыства беларускай мовы ў Слуцку, кажа спадарыня Цімошак.
Пахаваюць Мікалая Люшню 27 сьнежня ў Слуцку.