Прадстаўнікоў Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды іншых апазыцыйных партыяў не ўключылі ў склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Камісія сфармавана 26 сьнежня.
Пра гэта паведамілі ў сядзібе Партыі БНФ. Ніводзін зь сяброў Партыі БНФ ня ўключаны і ў Менскую абласную выбарчую камісію.
«Няма ніякіх істотных зьменаў: тое самае, што мы бачылі ў мінулыя гады, тое самае бачым і цяпер. У пераважнай большасьці адмаўляюць. Цяпер у склад тэрытарыяльных камісіяў ня так шмат мы падавалі. Асноўны акцэнт будзем рабіць на вылучэньне ва ўчастковыя камісіі. Аднак нават па выніках фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў бачна, што дзе-нідзе яны прапускаюць асобных прадстаўнікоў апазыцыі, аднак генэральна камісіі фармуюцца цалкам са складу людзей, прадстаўнікоў арганізацыяў, ляяльных да сёньняшняй улады», — адзначыў карэспандэнту Свабоды старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Паводле папярэдніх дадзеных, толькі сябра Партыі БНФ Сяргей Алексіевіч уключаны ў Берасьцейскую абласную выбарчую камісію.