Старшыня КНР Сі Цзіньпін і іншыя высокапастаўленыя дзеячы Камуністычнай партыі Кітая наведалі яго маўзалей у Пэкіне.
Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, дзяржаўныя СМІ з аднаго боку усхваляюць колішняга лідэра краіны Мао Цзэдуна, а з другога боку – паказваюць на яго памылкі. «Народная штодзённая газэта» піша, што было б добра адзначыць гэтую гадавіну працягам эканамічных рэформаў, пачатых пераемнікамі Мао Цзэдуна.
Мао Цзэдун узначальваў Кітай на працягу 27 гадоў і памёр у 1976 годзе. Каля 40 мільёнаў кітайцаў сталі ахвярамі яго палітыкі, у тым ліку «культурнай рэвалюцыі» і палітыкі «Вялікага скачка».
У мінулым Камуністычная партыя лічыла, што 70 адсоткаў зробленага ім было правільным, а 30 адсоткаў – памылковым.