Маскоўскі гарадзкі суд пачынае разглядаць крымінальную справу Сяргея Ўдальцова і Леаніда Развазжаева, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Сёньняшнія папярэднія слуханьні будуць закрытымі, паведаміла адвакат Удальцова Віялета Волкава.
У пачатку сьнежня Генпракуратура Расеі зацьвердзіла абвінаваўчае заключэньне па справе Ўдальцова і Развазжаева, якім інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў, што суправаджаліся гвалтам, пагромамі.
Паводле вэрсіі сьледзтва, лідэр руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў, а таксама Леанід Развазжаеў і Канстанцін Лебедзеў на грошы грузінскага палітыка Гіві Таргамадзэ арганізавалі беспарадкі на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 году. Яны таксама зьбіраліся зладзіць аналягічныя акцыі яшчэ ў некалькіх гарадах. Для гэтага яны нібыта стварылі трэніровачныя лягеры, дзе павінны былі праходзіць падрыхтоўку актывісты.
Крымінальную справу супраць Удальцова і Развазжаева завялі ў кастрычніку мінулага года пасьля таго, як у эфіры НТВ паказалі дакумэнтальны фільм «Анатомія пратэсту-2». У ім сьцьвярджалася, што расейская апазыцыя нібыта рыхтуе сілавы захоп улады на замежныя грошы.
Раней па гэтай справе на два з паловай гады калёніі быў асуджаны актывіст «Левага фронту» Канстанцін Лебедзеў. Ён цалкам прызнаў віну, і яго справа была разгледжана ў адмысловым парадку. Акрамя таго, завочна быў арыштаваны Гіві Таргамадзэ.
Як чакаецца, сёньня суд прыме рашэньне аб меры стрыманьня ў дачыненьні да абвінавачаных на час судовага сьледзтва. Удальцоў зь лютага знаходзіцца пад хатнім арыштам, Развазжаеў ужо больш за год заключаны пад варту. Сваю віну яны не прызнаюць. Абодвум пагражае доўгае турэмнае зьняволеньне. Акрамя таго, судом будуць разгледжаныя хадайніцтвы абароны, а таксама прызначаная наступная дата паседжаньня.
Праваабаронцы лічаць справу палітычна матываванай. Раней Amnesty International прызнала Ўдальцова «вязьнем сумленьня».