Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь віншаваньнем з нагоды Калядаў і новага 2014 году.
Дарагія Суродзічы!
Віншую вас з надыходзячымі Сьвятамі Божага Нараджэньня і з Новым 2014 Годам, і жадаю вам усяго найлепшага. З глыбіні сэрца жадаю, каб «Уладар вялікіх сонцаў» паслаў «праменьне Свае хвалы» на наш прыгожы край.
Адначасна, хачу падзяліцца з вамі словамі Альбэрта Эйнштэйна, якія мяне моцна ўразілі. Эйнштэйн казаў, што «сьвет ёсьць небясьпечным ня столькі дзеля тых, што робяць зло, як дзеля тых, што глядзяць на гэта і не рэагуюць». Прыстасаваўшыся да абставінаў, яны глядзяць абыякава на пакуты ахвяраў злачынстваў, у спадзяваньні што зло зьнікне само сабой.
На парозе Новага Году, зьвяртаюся да вас, дарагія суродзічы, з просьбай задумацца над гэтымі словамі Альбэрта Эйнштэйна.
Хто будзе вас бараніць, калі вам зробіцца нязносным зьдзек над вамі і над вашымі дзеткамі з боку нялюдзкага рэжыму? У гісторыі ня раз бывала, што людзі прачыналіся запозна. Ня будзьце ж абыякавымі да таго, што робіцца вакол вас. Далучайцеся да тых, хто бароніць вашае права жыць у свабодзе.
Расейскія вайсковыя базы, якія зробяць вас ахвярамі любога ваеннага сутыкненьня, АЭС, якая будуецца чужымі рукамі на чужую карысьць, бюджэтныя зьмены на карысьць сілавых структур за кошт аплаты патрэбаў рэшты насельніцтва ды разьвіцьця нашае культуры і захаваньня нацыянальнае спадчыны, замена беларускага насельніцтва на іншародных прыхадняў – так як гэта ўжо рабіла Маскоўская імпэрыя – усё гэта прычыны, каб ня быць абыякавымі. Але пачаць можна ад найбольш відавочнага. Колькі часу яшчэ шматвекавы эўрапейскі народ будзе талераваць, каб ягоны край называлі апошняй дыктатурай Эўропы? Колькі часу яшчэ трэба будзе чакаць, каб у Беларусі не было палітвязьняў і чуць абразы пад іх адрасам, што маўляў гэта звычайныя злачынцы? Кожны грамадзянін Беларусі мае права вымагаць, каб яго трактавалі, як чалавека, а абавязак грамадзтва ёсьць яго падтрымаць.
Дарагія Суродзічы, яшчэ раз жадаю, каб гэты год быў для вас памысным і плённым. Я моцна веру, што з Божай дапамогай, разам, і мы зможам дасягнуць мэту кожнага разьвітага народу – заняць пачэснае месца ў сям'і чалавецтва.
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвіла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.