Расея купіла першы транш украінскіх аблігацый на 3 мільярды даляраў. Пра гэта абвясьціў расейскі прэм'ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы ў Маскве з кіраўніком ураду Ўкраіны Мікалаем Азаравым.
Са словаў Мядзьведзева, у панядзелак грошы пайшлі ў Цэнтральны банк Украіны.
Дамоўленасьць аб тым, што Расея ўкладзе 15 мільярдаў даляраў ва ўкраінскія дзяржаўныя аблігацыі, была дасягнутая 17 сьнежня на пасяджэньні ў Маскве міждзяржаўнай камісіі пад старшынствам прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны – Уладзімера Пуціна і Віктара Януковіча.
Расея таксама зьнізіла на траціну цану на газ для Ўкраіны.
Украінская апазыцыя працягвае настойваць на збліжэньні краіны з Эўразьвязам і на адстаўцы кабінэту Азарава – пасьля таго, як ён прыпыніў падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.
У нядзелю лідэры апазыцыі абвясьцілі стварэньне народнага аб'яднаньня «Майдан», канчатковая мэта якога – ня толькі зьмена цяперашняй улады, але і вяртаньне парлямэнцка-прэзыдэнцкай формы праўленьня, рэфармаваньне праваахоўных органаў і фармаваньне незалежнага правасудзьдзя.