Паводле экспэртаў Радыё Свабода, найлепшай кнігай, выдадзенай сёлета ў Беларусі, стаў пераклад стараангельскай эпічнай паэмы «Бэўвульф».
Трое зь дзесяцёх экспэртаў паставілі яе на першую пазыцыю ў сваіх сьпісах, а яшчэ трое аддалі ёй трэці, чацьвёрты і сёмы радкі.
Агулам пераствораны Антонам Францішкам Брылём з арыгіналу па-беларуску «Бэўвульф» набраў 49 балаў. Дарэчы, усяго ў дзясятку найлепшых увайшлі чатыры перакладныя кнігі ўсясьветнай клясыкі.
Перамога «Бэўвульфа» стала ў пэўным сэнсе неспадзяванкай. Магчыма, нашы экспэрты ацанілі беспрэцэдэнтную працу перакладчыка, які, дарэчы, ня мае лінгвістычнае адукацыі, але ў ягоных жылах цячэ кроў ягонага, вельмі чуйнага да слова і стылю дзеда — незабыўнага Янкі Брыля.
«Бэўвульф» апярэдзіў на адзін пункт нават унікальны «Вушацкі словазбор» Рыгора Барадуліна. Але ў дзясятку найлепшых увайшла і выдадзеная сёлета кніга рукапісаў народнага паэта — «Лепей». Разам яны ствараюць непаўторны моўна-графічны сьвет вушацкага песьняра.
У кампанію зь дзядзькам Рыгорам трапілі яшчэ чацьвёра айчынных аўтараў. Выдадзеныя сёлета кнігі траіх зь іх — «Я помню ўсё» Зоські Верас, «Назаві мяне геніем» Юрыя Гуменюка і «Жывая мова» Юрася Бушлякова — сталі пасьмяротнымі помнікамі аўтарам.
Усяго ў выніковым сьпісе было шэсьць дзясяткаў сёлетніх выданьняў. Сярод іх тры кнігі свабодаўцаў — ужо згаданая «Жывая мова» Юрася Бушлякова, «Errata» Сяргея Дубаўца і «Зкімбы — зымбы» Аляксандра Лукашука.

Кніжная дзясятка-2013
- 1.Бэўвульф. Пераклад з стараангельскай Антона Францішка Брыля. Выдавец Зьміцер Колас, 2013. (49)
- 2. Рыгор Барадулін. Вушацкі словазбор. «Кнігазбор». (48)
- 3. Зоська Верас. Я помню ўсё. Укладальнік Міхась Скобла. «Гарадзенская бібліятэка». (30)
- 4. Юрась Бушлякоў. Жывая мова. «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2013. (29)
- 5. Рыгор Барадулін. Лепей. Друкарня «Палікрафт», 2013. (27)
- 6. Юры Гумянюк. Назаві мяне геніем. «Гарадзенская бібліятэка». (24)
- 7. Вусьцішны пакой. Зборнік містычнага апавяданьня. «Кнігазбор». (16)
- 8. Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцьця. Пераклад зь нямецкай Ірыны Герасімовіч. Выдавец Ігар Логвінаў, 2013. (15)
- 9. Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля. Пераклад з чэскай Марыі Мартысевіч. Выдавец Ігар Логвінаў, 2013. (14)
- 10. Ігар Кулікоў. Свамова. «Мэдысонт», 2013. (13)