У нядзелю 22-га сьнежня ў Кіеве ля аднаго з офісаў Партыі рэгіёнаў пратэставалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Яны сьцьвярджалі, што прымалі ўдзел у праўладным мітынгу ў Марыінскім парку, але пасьля завяршэньня акцыі не атрымалі абяцаных грошай. Заплаціць ім нібыта абяцалі, але справа зацягнулася.
Адзін з дэманстрантаў сказаў Радыё Свабода, што яму за ўдзел у мітынгу запазычылі тысячу грыўняў.
Удзельнікі мітынгу ў падтрымку прэзыдэнта Віктара Януковіча ў Марыінскім парку Кіева згарнулі ў нядзелю свой намётавы гарадок, «каб сустрэць навагоднія сьвяты ў коле сям’і», і заклікалі мітынгоўцаў на Майдане Незалежнасьці паступіць гэтак жа. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Партыі рэгіёнаў.
Тыдзень таму, 14 сьнежня, падчас акцыі на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве мітынг прыхільнікаў дзейнай украінскай улады абвясьцілі бестэрміновым. Прыхільнікаў Януковіча арганізавана звозілі пераважна з усходніх гарадоў краіны.