Пра гэта паведаміў праваабаронца і сябар палітвязьня Алег Воўчак. Паводле зьвестак з гарадзенскай турмы, дзе трымаюць Аўтуховіча, паказьнікі ягонай крыві даюць падставы апасацца, што ў яго разаўецца цукровы дыябэт.
Маці палітвязьня Лідзія Юльянаўна непакоіцца, што ў турме неабходнага лекаваньня яе сын можа і не атрымаць.
«Калі будуць даваць яму таблеткі ад цукру, то будзе лячыцца, а калі не — дык справы дрэнныя. Пакуль я ня ведаю, як будзе. Напісала яму ліст, але адказу яшчэ няма».
Паводле Лідзіі Юльянаўны, да Мікалая Аўтуховіча ў канцы году зьбіраецца на спатканьне ягоная жонка Алена. Сама Алена Аўтуховіч у размове з карэспандэнтам «Свабоды» ня выключыла, што спатканьне можа адбыцца і ў пачатку новага году.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўваньне патронаў. Сам прадпрымальнік з Ваўкавыску кажа, што зь ім паквіталіся за ягоную барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі.