У палітвязьня Ўладзя Яроменкі неўзабаве народзіцца дачка, паведаміла асабістую навіну жонка актывіста.
Цяжарная жонка Ўладзя Яроменкі Валянціна зрабіла ультрагукавое дасьледаваньне і цяпер дакладна ведае, што ў іх з Ўладзем неўзабаве народзіцца дачка. Паводле Валянціны, муж гэтай навіне, пра якую пакуль ня ведае, будзе вельмі рады. Ад Уладзя Яроменкі за амаль два тыдні ягонага знаходжаньня ў ізалятары на Валадарскага прыйшло тры лісты. У апошнім лісьце ён паведаміў, што бачыўся ў вязьніцы з актывістам Васілём Парфянковым.
«Напісаў, што бачыў Парфянкова, той трымаецца. Уладзь просіць напісаць яму ліст. Гэта ўсё, што ён напісаў пра Парфянкова».
Валянціну непакоіць тое, што адвакат да яго так і не дапушчаны. Нібыта Яроменак не напісаў адпаведную заяву, але Валянціна ў гэтую прычыну ня верыць, бо мяркуе, што яе муж зь ягоным турэмным досьведам добра ведае пра тое, што адваката трэба выклікаць заявай. Паводле Валянціны, Уладзь напісаў у лісьце, што ўмовы на Валадарцы засталіся тыя ж, што і тры гады таму, калі ён туды трапіў пасьля Плошчы.
Уладзь Яроменак будзе адбываць тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста «Маладога фронту» пакаралі за парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Паводле такога ж злачынства прысудзілі год калёніі і былому палітвязьню Васілю Парфянкову. На «Валадарцы» Васіль Парфянкоў чакае разгляду сваёй касацыйнай скаргі.