У Сьледчым камітэце Беларусі пацьвердзілі, што крымінальная справа ў дачыненьні да былой кіраўніцы Беларускага дзяржаўнага цырку Тацяны Бандарчук завершана.
Там зазначылі, што з улікам актыўнага супрацоўніцтва абвінавачанай са сьледзтвам, прызнаньня ўласнай віны, добраахвотнай кампэнсацыі нанесенай матэрыяльнай шкоды і сплаты прыбытку, атрыманага незаконным шляхам, канчатковае абвінавачаньне прад’яўленае толькі па адным артыкуле Крымінальнага кодэксу — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. Аднак, дзякуючы супрацоўніцтву са сьледзтвам, сваю віну абвінавачаная пагасіла і матэрыяльна, і маральна.
Тацяна Бандарчук яшчэ раней падала хадайніцтва аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці на той падставе, што цягам сьледзтва яна ў поўным аб’ёме кампэнсавала шкоду дзяржаве. Інакш адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу пагражаў бы ёй пазбаўленьнем волі ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Справа супраць Бандарчук была ўзбуджаная паводле матэрыялаў супольнай праверкі МУС і Камітэту дзяржкантролю. З чым менавіта была зьвязаная рэвізія — так і засталося таямніцай. Аднак тры гады таму завяршылася шырокамаштабная рэканструкцыя будынку цырку, на якую былі выдзеленыя значныя грошы. Экспэрты не выключаюць, што ўсплылі факты нямэтавага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў.
Такім чынам, двойчы за апошнія гады Тацяна Бандарчук абвінавачвалася ў крымінальным злачынстве, пасьля чаго справа ў дачыненьні да яе спынялася. У красавіку 2000-га яе абвінавацілі ў атрыманьні хабару, аднак празь месяц справу перакваліфікавалі, а пасьля і зусім спынілі. Падобны зыход тады зьвязвалі з заступніцтвам высокапастаўленага сваяка — былога намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Замяталіна.
У лістападзе 2011 году ўказам Аляксандра Лукашэнкі Тацяна Бандарчук, на той момант — заслужаная дзяячка мастацтваў, атрымала ў сувязі з 60-годзьдзем званьне народнай артысткі Рэспублікі Беларусь.