Некаторыя гамельчукі добраахвотна езьдзяць у Кіеў на Эўрамайдан, каб падтрымаць украінцаў у змаганьні за эўрапейскую будучыню. Акцыі салідарнасьці з суседзямі спрабуюць ладзіць дэмакратычныя актывісты і ў Гомелі.
Днямі ў Кіеве пабываў актывіст кааліцыі «Наша альтэрнатыва» 26-гадовы гамяльчук Андрэй:
«На Майдан я паехаў таму, што зь першага дня, як ён пачаўся, і асабліва з 30 лістапада, з моманту брутальнага разгону моладзі, я ня мог глядзець на гэта спакойна. Бо, як казаў Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, што я такое, калі ня ўдзельнічаю? Я вырашыў аказаць людзям пасільную дапамогу».
Андрэй кажа, што за асабістыя сродкі набыў сякія-такія лекі, найперш ад прастуды, і паехаў на Майдан:
«Я ўзяў Біблію, набыў сродкі ад прастуды й бінты ўжо на тэрыторыі Ўкраіны. У аўтобусе не рызыкнуў везьці з сабою ўсё гэта празь мяжу, а набыў сродкі ад прастуды й бінты ў Чарнігаве ў аптэцы».
Андрэй кажа, што Майдан уразіў яго сваёй арганізацыяй. Там ён разьвітаўся з шэрагам мітаў, якія навязваюць беларусам афіцыйныя мэдыі:
«Першае, што я ўбачыў, — барыкады. Гэта лаўкі, пастаўленыя адна на адну, гэта фрагмэнты агароджы, сьметніцы — такі ладны вал, паліты вадою. І на ўваходзе стаяць людзі, самаахова. Хлопцы ў будаўнічых касках. Ня верце БТ і АНТ — усе цьвярозыя. І нават ня лаюцца матам».
Суразмоўца апавёў, што мітынгоўцы — гэта ў асноўным людзі сярэдняга веку, а ня толькі моладзь ці студэнты. Яны вельмі прыхільна сустрэлі гамельчука, падаравалі ў адказ на невялічкую дапамогу атрыбуты Майдану — значкі, жоўта-блакітныя стужкі, бэджык «Гуртуйцеся разам»:
«Абсалютна адэкватныя людзі. Прычым усіх турбуе справа: «30 лістапада пабілі нашых дзяцей, з намі так нельга». І мне стала сорамна, бо, прабачце, мы ўцерліся ў 2010 годзе. Размаўляў там з чалавекам, Яўгенам Булегам зь Віньніцы. Ён адмыслова ўзяў адпачынак зімою — на лета бярог адпачынак, каб зьезьдзіць з жонкай на мора. Узяў адпачынак і прыехаў на Майдан. Я папытаўся ў яго: «Як вы думаеце, чаго беларусам не хапае?» Яўген адказаў: «Вам не хапае супольнасьці ў грамадзтве — кожны неяк сам па сабе. Але я веру: вы будзеце наступныя пасьля нас». То бок украінцы ня трацяць веры ў нас».
Тым часам у Гомелі на знак салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам грамадзкія актывісты плянавалі правесьці 20 сьнежня шэсьце ад цэнтральнага пляцу гораду да новага ўнівэрмагу. Шэсьце ў гарвыканкаме замовіў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Эдуард Нелюбовіч. Аднак выканкам ня даў на яго дазволу.
А сёньня ранкам гараджане сталіся сьведкамі незвычайнага відовішча. Некаторыя помнікі ў горадзе — Леніну, Пушкіну, Чайкоўскаму — былі «апранутыя» ў жоўта-блакітныя ўкраінскія сьцягі.
Актывістка «Маладога фронту» (арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі) з гэтай нагоды апавяла Радыё Свабода:
«Па-першае, гомельскія ўлады не дазваляюць праводзіць аніякія акцыі ў падтрымку Эўрамайдану. Па-другое, калі гамельчукі, якія ня маюць ніякага дачыненьня ні да апазыцыі, ні да „Маладога фронту“, хацелі паехаць на канцэрт „Ляпісаў“ на Майдан, то іх затрымалі, даставілі ў міліцыю і не пусьцілі. Таму мы вырашылі накінуць украінскія нацыянальныя сьцягі на помнікі Леніну, а таксама палічылі, што было б вельмі файна, каб украінскі Майдан падтрымалі знакамітыя расейскія асобы. І мы таксама накінулі жоўта-блакітныя сьцягі на помнікі Пушкіну і Чайкоўскаму».

Я веру: вы будзеце наступныя пасьля нас