ДАІ Менску выступіла з папярэджаньнямі з нагоды падрыхтоўкі да заўтрашняй акцыі аўтамабілістаў супраць аўтапабору.
«У сувязі з заклікамі, якія зьявіліся ў сетцы Інтэрнэт, паведамляем, што магчымыя незаконныя дзеяньні кіроўцаў па блякаваньні руху транспарту будуць спыняцца, вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасьці, у тым ліку з выкарыстаньнем мер прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў», — паведамілі ў ДАІ Менску.
Акцыя «Стоп-падатак» можа адбыцца 20 сьнежня.
Кіроўцам прапануюць пасьля 17:30 рухацца да плошчы Незалежнасьці. А 18-й гадзіне ўдзельнікам акцыі прапануюць зьнізіць хуткасьць, спыніцца, уключыць «аварыйку» і сыгналіць.
Падставай для пратэсту зьяўляецца падатак на аўто, які будзе ўведзены з Новага году.
Да гэтага моманту ніводная грамадзкая арганізацыя, рух ці асобныя актывісты не заявілі, што зьўяляюцца арганізатарам дадзенай акцыі.