У Менску ўзгадалі разгон Плошчы-2010

Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» і незалежнага прафсаюзу РЭП правялі акцыю да трэцяй гадавіны Плошчы-2010.
На плошчы Незалежнасьці яны выпусьцілі 11 галубоў у надзеі, што 11 цяперашніх палітвязьняў хутка выйдуць на волю.

19 сьнежня 2010 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары.

Паводле афіцыйных вынікаў, перамог Аляксандар Лукашэнка, які набраў 79,67% і абышоў дзевяць іншых кандыдатаў.

Вечарам 19 сьнежня 2010 году ў Менску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.

Спэцназ разагнаў акцыю. Было затрымана каля 700 чалавек.

49 чалавек былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў. Зь іх — чатыры кандыдаты на прэзыдэнта: Дзьмітры Вус, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч. Статкевіч дагэтуль застаецца за кратамі.