«20 сьнежня, пятніца, праспэкт Незалежнасьці ў Менску — акцыя „Стоп-падатак“. Астатнія гарады — галоўныя плошчы. Ня будзь быдлам, ня дай сябе абрабаваць», — такія паведамленьні зьяўляюцца ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-форумах.
Кіроўцам прапануюць пасьля 17:30 рухацца да плошчы Незалежнасьці. А 18-й гадзіне ўдзельнікам акцыі прапануюць зьнізіць хуткасьць, спыніцца, уключыць «аварыйку» і сыгналіць.
Падставай для пратэсту зьяўляецца падатак на аўто, які будзе ўведзены з Новага году.
Да гэтага моманту ніводная грамадзкая арганізацыя, рух ці асобныя актывісты не заявілі, што зьўяляюцца арганізатарам дадзенай акцыі.
У 2011-м у Беларусі адбылася сэрыя акцый «Стоп-бэнзін», удзельнікі якіх пратэставалі супраць падвышэньня цэнаў на паліва. Апошня такая акцыя была анансавана на 5 сьнежня 2011, але так і не адбылася.