Побач зь дзясяткамі і сотнямі тысяч украінцаў, якія ўжо тры тыдні працягваюць акцыі пратэсту на кіеўскім Майдане – сотні людзей зь Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і іншых постсавецкіх краінаў. Некаторыя прыехалі, каб падтрымаць барацьбу ўкраінцаў, іншыя – адчуць смак рэвалюцыі, на якую ім не выпадае спадзявацца ў іх на радзіме.
Сярод дзясяткаў намётаў, якія стаяць на Майдане, кідаецца ў вочы намёт са сьцягам Грузіі. Георгі Жванія разам зь сябрамі з Грузіі працуюць на Майдане, арганізоўваючы харчаваньне і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку маніфэстантаў. У час адпачынку яны сьпяць у будынку гарадзкой адміністрацыі, які дэманстранты занялі 1 сьнежня.
Жванія, які на радзіме супрацоўнічае ў грамадзкай арганізацыяй «Свабодная зона», кажа, што быў у Кіеве зь першых дзён пратэстаў і застанецца да канца: «Нас тут 10 чалавек грузінаў. Я хачу быць з украінскімі братамі плячом да пляча, каб дапамагчы ім пазбавіцца ад карумпаванай улады і забясьпечыць Украіне лепшую будучыню ў эўрапейскай сям'і».
Падтрымаць Майдан прыехалі былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і былы прэм'ер-міністар Малдовы Ўлад Філат. Але большасьць тых замежнікаў, што прыехалі ў Кіеў, складаюць студэнты, актывісты і простыя грамадзяне. Не ва ўсіх атрымліваецца трапіць ва Ўкраіну. Аўтобус з групай беларускіх актывістаў затрымалі на мяжы. Расейскаму палітыку Барысу Нямцову, які быў дарадцам былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі, быў забаронены ўезд ва Ўкраіну.
Пётр Вярзілаў, мастак, муж удзельніцы гурта Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай, пасьля наведваньня Кіева заявіў, што Эўрамайдан уяўляе сабой больш значныя пратэсты, чым тыя, што пачаліся ў Расеі 2 гады таму, пасьля спрэчных парлямэнцкіх выбараў у сьнежні 2011 году.
Вярзілаў: «Сотні тысяч людзей, якія стаяць на Майдане, нагадваюць неверагоднае абуджэньне, якое іх краіна перажыла ў 2004 годзе. Тое, што адбылося ў сьнежні 2011 году ў Маскве, было першай прыкметай абуджэньня грамадзянскай супольнасьці ў Расеі пасьля амаль 20 гадоў абсалютнага сну. Улады, у жаху ад сытуацыі, адрэагавалі рэзка, і наша грамадзянская супольнасьць аказалася не гатовая працягваць барацьбу ў масавым маштабе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2012 годзе».
Марыя Kвіцінская, чалец беларускага «Маладога Фронту», кажа, што павінна прайсьці шмат часу, перш чым беларусы зладзяць свой Майдан.
Квіцінская: «Ва Ўкраіне мы бачым, што рэктары буйных, прэстыжных унівэрсытэтаў заклікаюць сваіх студэнтаў, каб тыя далучаліся да акцый пратэсту, алігархі даюць вялікія грошы на падтрымку Майдану, бізнэс-кампаніі дазваляюць сваім супрацоўнікам узяць адпачынак, каб удзельнічаць у акцыях пратэсту. Немагчыма ўявіць падобныя рэчы ў Менску».
Іса Гамбар, кіраўнік азэрбайджанскай апазыцыйнай партыі Мусават. Прэзыдэнт гэтай краіны Ільхам Аліеў неаднаразова разганяў апазыцыйныя маніфэстацыі, тамтэйшая апазыцыя ўвесь час знаходзіцца пад ціскам арыштаў і штрафаў.
Выступаючы 15 сьнежня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, азэрбайджанскі палітык казаў:
Гамбар: «Тут вырашаецца ня толькі будучыня Ўкраіны, тут вырашаецца будучыня ўсёй эўрапейскай часткі постсавецкай прасторы. Гэта выбар, які мы ўсе робім. Зараз у Баку адбываюцца падобныя дэманстрацыі: людзі пратэстуюць супраць аўтарытарнага рэжыму Аліева, супраць карупцыі, супраць парушэньня правоў чалавека. Народ Азэрбайджану патрабуе эўраінтэграцыі сваёй краіны, як і народ Ўкраіны».