Міністэрства культуры выдала прадпісаньне спыніць рэстаўрацыю дому № 28 на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску. Будаўнікі зьбілі старую ляпніну, аўтэнтычную тынкоўку залілі бэтонам, а сьцены ўцяплілі.
«Мы канстатуем, што ёсьць парушэньні. Мы складаем дакумэнты і накіроўваем у адпаведныя інстанцыі. У Міністэрства ёсьць паўнамоцтвы складаць адміністрацыйныя пратаколы. Калі ўмовы прадпісаньня ня будуць выкананыя, наступіць адміністрацыйнае правапарушэньне. Можа, усё вырашыцца, а можа, прыйдзецца складаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні», — заявіў Радыё Свабода Ігар Чарняўскі, начальнік Управы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі.
Чарняўскі не бярэцца прагназаваць, што будзе далей. Ён прыводзіць такі прыклад: «У Нясьвіскім замку таксама ўся ляпніна была зьнятая. Тое, што было магчыма, вярнулі, што немагчыма — зрабілі дакладныя копіі».
Антон Астаповіч, старшыня грамадзкай арганізацыі «Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», у сваю чаргу, адзначае:
«Калі забіты ўвесь гістарычны цэнтар, плакаць па адным 28-м доме — гэта сьмешна. Гэта такі дробны момант».
«Фактычна ў межах дзейнага заканадаўства, паводле ўзгодненага пляну, зьнішчаны аўтэнтычны помнік», — кажа Астаповіч і называе прычыны:
«Усё гэта ад таго, што ў нас да канца не ўвязанае заканадаўства пра ахову спадчыны з тэхнічнымі нормамі і правіламі. У нас няма ліцэнзаваньня такога віду дзейнасьці, як рэстаўрацыя».