Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень мігранта.
Менск, у прэсавым цэнтры Дому друку – канфэрэнцыя «Барацьба з падробкамі грошай і незаконнымі валютнымі апэрацыямі ў Рэспубліцы Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў МУС, Сьледчага камітэту, Нацбанку і Дзяржкамітэту судовых экспэртыз. Пачатак у 11 гадзінаў.
Менск, у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа – творчая сустрэча, прысьвечаная 70-годзьдзю беларускага пісьменьніка Казіміра Камейшы. Пачатак у 16 гадзінаў.
Менск, у Малой залі Белдзяржфілярмоніі прэм'ера твора Ларысы Сімаковіч «Чатыры зьдзіўленьні Міхаліны». Пачатак а 19.00.
Менск, у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37-а) – публічная дыскусія «Беларускі тэатар: вынікі 2013». Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1865 – прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.
1882 – у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).
1917 – у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс.
1940 – зацьверджаны «Плян Барбароса» – нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.
1973 – ураджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.
1979 – на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.
2010 – Пачатак акцый пратэсту ў Тунісе, якія праз 28 дзён прывялі да скіданьня прэзыдэнта Зін аль-Абідзін Бэн Алі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1913 – Вілі Брант, канцлер Нямеччыны (1969-1974), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1928 – Эдуард Загарульскі, беларускі археоляг.
У гэты дзень памерлі:
1969 – Пятро Глебка, паэт, грамадзкі дзеяч.
1971 – Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопіса «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.
2011 – Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
ЦЫТАТА ДНЯ
Дарагія сябры,
Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.
Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.
Апошні ліст Вацлава Гаўла беларускім палітвязьням