Гэты дакумэнт ня мае ніякіх адрозьненьняў ад таго, які быў прыняты 12 сьнежня ў першым чытаньні, паведаміла сваім калегам старшыня камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна. Яна назвала асноўнымі рысамі бюджэту яго сацыяльную скіраванасьць і бездэфіцытнасьць.
Некалькі дэпутацкіх прапановаў да другога варыянту бюджэту ўсё ж было. Але іх альбо палічылі немэтазгоднымі, альбо самі дэпутаты зьнялі свае ж папраўкі, паведаміла з трыбуны спадарыня Дабрыніна.
Такі падыход не зьдзівіў эканаміста Сяргея Чалага, які лічыць, што «цяпер няма вялікага сэнсу наагул абмяркоўваць гадавы бюджэт»:
«Мала хто цяпер верыць, што ў Беларусі можна плянаваць на цэлы год. Сытуацыя такая, што яна зьмяняецца вельмі хутка і радыкальна. Ніхто ня ведае, як перажыць першы квартал, якія па яго выніку будуць парамэтры. А цэлы год для нас — гэта ўжо доўгатэрміновая пэрспэктыва. Карацей, ніхто не сумняваецца, што яго неабходна будзе карэктаваць цягам году».
Падобная сытуацыя была абсалютна немагчымая ў Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, дзе ішлі спрэчкі амаль за кожную лічбу, — згадвае тагачасны дэпутат Мечыслаў Грыб. А абыякавасьць цяперашніх дэпутатаў ён тлумачыць адсутнасьцю ў іх рэальнага права кантраляваць выкананьне бюджэту:
«Там былі такія спрэчкі! Гэта было цікава слухаць. Тады было сапраўднае абмеркаваньне і сапраўднае прыняцьце бюджэту. Тады было дзеля чаго пачынаць спрэчкі. Дэпутаты кантралявалі бюджэт. Яны маглі ў любы час выклікаць прадстаўнікоў выканаўчай улады, нават на чале з прэм’ерам, і запытаць: чаму гэта так, а гэта ня так? І калі парушаліся парамэтры бюджэту, то ўвесь урад можна было адправіць у адстаўку. Кантроль быў.
А цяпер што? Прымай — не прымай. Псуй нэрвы — ня псуй. Гэта нічога не азначае».
Калі параўноўваць бюджэт на наступны год зь сёлетнім, то ў бюджэце на 2014 год закладзены прыбытак у 1,6 трыльёна рублёў ад падатку за ўвядзеньне ў Беларусі дзяржаўнага збору за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Сёлета такога падатку няма.
Намесьнік старшыні камісіі па бюджэце і фінансах Аляксандар Мякінік заявіў, што гэты падатак ня ёсьць беларускім ноў-хаў. Маўляў, ён існуе ў шэрагу краінаў. Дэпутат паведаміў, што разглядаўся варыянт падняць кошты на бэнзін і ня ўводзіць падатак. Аднак фінансісты палічылі, што тады рэзка ўздымецца інфляцыя.
У заслугу дэпутатам спадар Мякінік паставіў той факт, што ўзмацненьне адміністратыўнай адказнасьці ў заканадаўчым парадку за адмову ўладальніка аўто ад праходжаньня тэхагляду ўводзіцца ня будзе.
Журналісты скарысталіся прысутнасьцю ў Палаце прадстаўнікоў міністра фінансаў Андрэя Харкаўца і спыталіся пра ягонае стаўленьне да «аўтапабору». Міністар адказаў, што тут шмат дэмагогіі. Ён сказаў, што пэтыцыю праціўнікаў новага падатку трэба накіроўваць «па адрасе»:
«Я прадстаўляю ў парлямэнце законапраект, які ўнесены прэзыдэнтам. Гэта — кансалідаваная пазыцыя ўраду».

А цяпер што? Прымай — не прымай. Псуй нэрвы — ня псуй. Гэта нічога не азначае