Сябра Сэнату ЭГУ, прафэсар Павал Церашковіч у інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў прызначэньне на пасаду правоста ўнівэрсытэту амэрыканца Дэвіда Поліка.
«Я падтрымліваю ідэю ўвядзеньня гэтай пазыцыі, каб разгрузіць рэктара і каб ва ўнівэрсытэце быў добры функцыянэр, які б мог займацца ўнутранымі справамі. Ідэю ўвядзеньня пасады правоста* я асабіста прапаноўваў на пасяджэньні Кіраўнічай рады ЭГУ ў Стакгольме год таму. Нарэшце рашэньне на гэты конт прынятае і знойдзеная асоба, якая зможа выконваць гэтыя абавязкі», — сказаў Павал Церашковіч.
Аднак, паводле ягоных слоў, падчас прызначэньня Дэвіда Поліка на пасаду правоста была парушаная працэдура, зацьверджаная самой Кіраўнічай радай ЭГУ. Згодна з гэтай працэдураю правост павінен прызначацца рашэньнем рэктара і Кіраўнічай рады.
«На жаль, Кіраўнічая рада такога рашэньня не прымала, і я свае заўвагі на гэты конт ужо выказаў кіраўніцтву ўнівэрсытэту», — адзначыў Павал Церашковіч.
Калі параўноўваць зь беларускай традыцыяй кіраваньня ўнівэрсытэтам, то пасаду правоста можа прыраўнаць да пасады першага прарэктара, які мае амаль усе тыя паўнамоцтвы, што і рэктар, кіруе ўнівэрсытэтам і вырашае ўсе ўнутраныя пытаньні.
«Пакуль што паўнамоцтвы правоста Поліка дакладна ня вызначаныя. У прыватнасьці, у Статуце ЭГУ такой пазыцыі няма. Лічыцца, што гэтая пазыцыя ўведзеная часова, на некалькі гадоў, пакуль унівэрсытэт будзе выходзіць з крызісу. І лічыцца таксама, што рэктар Анатоль Міхайлаў мусіць дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў новаму правосту», — кажа Павал Церашковіч.
Чаму ж пасаду першага прарэктара не заняў беларус з прафэсарска-выкладчыцкага складу ўнівэрсытэту? Павал Церашковіч кажа, што працэдура конкурсу на гэтую пасаду не была празрыстая, і ў выніку беларускай вышэйшай навучальнай установай будзе кіраваць чалавек, які не валодае ні беларускай, ні расейскай моваю:
«На жаль, конкурс на гэтую пасаду быў абсалютна не празрысты. Нават я як сябра Кіраўнічай рады ведаю толькі двух фіналістаў гэтага конкурсу і тое, што іх абралі з больш як 30 прэтэндэнтаў. І, шчыра кажучы, ёсьць пэўныя заўвагі да кандыдатуры Поліка, які абсалютна не валодае ні беларускай, ні нават расейскай моваю. Справа ў тым, што калі Кіраўнічая рада з маёй ініцыятывы зацьвярджала гэтую пасаду, дакладна прагаворвалася, што правостам павінен быць добры спэцыяліст зь веданьнем кіраваньня ўнівэрсытэтам і абавязкова зь веданьнем расейскай ці беларускай мовы. На жаль, гэтае патрабаваньне ня выкананае», — сказаў Павал Церашковіч.
19 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня.
У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.
Плятформа хоча вярнуць праекту ЭГУ ягоны першапачатковы сэнс — эфэктыўнай беларускай гуманітарнай ВНУ з эўрапейскай якасьцю адукацыі і навуковай працы.
Плятформу «За новы ЭГУ» падтрымлівае і прафэсар Павал Церашковіч.
Выканаўчы камітэт Кіраўнічай рады Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) абвясьціў пра прызначэньне Г. Дэвіда Поліка (G. David Pollick) правостам (Provost) і галоўным апэрацыйным дырэктарам (Chief Operation Officer) ЭГУ.
«Доктар Полік быў абраны спаміж іншых кандыдатаў, таму што ён мае вялізны досьвед у справе эфэктыўнага зьяднаньня выкладчыкаў, студэнтаў і супрацоўнікаў адміністрацыі дзеля выкананьня галоўнай задачы ўнівэрсытэту: забесьпячэньня высакаякаснай адукацыі для ўсіх студэнтаў у моцнай і пазытыўнай акадэмічнай супольнасьці», — патлумачыў старшыня Кіраўнічай рады ЭГУ Дэніэл Таршыс.
«Мы з радасьцю прымаем доктар Поліка ў шэрагі супольнасьці ЭГУ. Мы перакананыя, што ягоная высокая кампэтэнтнасьць і лідэрскія якасьці вельмі прыдадуцца нам, каб працягваць справу аптымізацыі палітыкі і практык кіраваньня ЭГУ», — адзначыў рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў.
Полік атрымаў ступень доктара філязофіі ў Атаўскім унівэрсытэце (Канада) і ступень ліцэнцыята філязофіі ва Ўнівэрсытэце Сьвятога Паўла (Канада). Пастаянны прафэсар філязофіі. Мае больш як трыццацігадовы досьвед кіраваньня прыватнымі каледжамі. Займаў пасаду прарэктара і выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Нью-Ёрку (SUNY, аддзяленьне ў Кортландзе), быў прэзыдэнтам і галоўным выканаўчым дырэктарам Чыкаскага інстытуту мастацтваў, прэзыдэнтам Каледжа Лебанон-Вэлі (ЗША) і прэзыдэнтам Паўднёвага каледжа Бірмінгема (ЗША). Яго продкі паходзяць зь Беларусі.
* Правост — другая па значэьні пасьля прэзыдэнта (рэктара) асоба ў унівэрсытэце.
Аднак, паводле ягоных слоў, падчас прызначэньня Дэвіда Поліка на пасаду правоста была парушаная працэдура, зацьверджаная самой Кіраўнічай радай ЭГУ. Згодна з гэтай працэдураю правост павінен прызначацца рашэньнем рэктара і Кіраўнічай рады.
«На жаль, Кіраўнічая рада такога рашэньня не прымала, і я свае заўвагі на гэты конт ужо выказаў кіраўніцтву ўнівэрсытэту», — адзначыў Павал Церашковіч.
Калі параўноўваць зь беларускай традыцыяй кіраваньня ўнівэрсытэтам, то пасаду правоста можа прыраўнаць да пасады першага прарэктара, які мае амаль усе тыя паўнамоцтвы, што і рэктар, кіруе ўнівэрсытэтам і вырашае ўсе ўнутраныя пытаньні.
«Пакуль што паўнамоцтвы правоста Поліка дакладна ня вызначаныя. У прыватнасьці, у Статуце ЭГУ такой пазыцыі няма. Лічыцца, што гэтая пазыцыя ўведзеная часова, на некалькі гадоў, пакуль унівэрсытэт будзе выходзіць з крызісу. І лічыцца таксама, што рэктар Анатоль Міхайлаў мусіць дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў новаму правосту», — кажа Павал Церашковіч.
Чаму ж пасаду першага прарэктара не заняў беларус з прафэсарска-выкладчыцкага складу ўнівэрсытэту? Павал Церашковіч кажа, што працэдура конкурсу на гэтую пасаду не была празрыстая, і ў выніку беларускай вышэйшай навучальнай установай будзе кіраваць чалавек, які не валодае ні беларускай, ні расейскай моваю:
Дакладна прагаворвалася, што правостам павінен быць добры спэцыяліст зь веданьнем кіраваньня ўнівэрсытэтам і абавязкова зь веданьнем расейскай ці беларускай мовы