Управа ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму паведаміла падрабязнасьці інцыдэнту паміж студэнтамі беларусамі і туркмэнамі ў Баранавічах.
Па факце бойкі міліцыя Баранавіцкага гарвыканкаму праводзіць праверку.
13 сьнежня 2013 году ў 20 гадзін 09 хвілін у апэратыўна-дзяжурную службу аддзелу ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкаму паступіла паведамленьне, што па адрасе вуліца Арджанікідзэ, 21 у горадзе Баранавічы насьпявае канфліктная сытуацыя паміж групамі маладых людзей.
На месца здарэньня было накіравана тры нарады. Яны ўстанавілі, што каля восьмай вечара там здарыўся канфлікт. Цялесныя пашкоджаньні атрымаў жыхар Баранавічаў 1998 году нараджэньня. Яго даставілі ў Баранавіцкі шпіталь хуткай мэдыцынскай дапамогі з дыягназам: закрыты пералом левага перадплечча.
За дробнае хуліганства затрымалі грамадзяніна Туркмэністану 1994 году нараджэньня. Баранавіцкі суд пакараў яго штрафам у 260 тысяч рублёў.
Як паведамляе міліцыя, цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка ў адпаведнасьці з нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Усе ўдзельнікі канфлікту выяўляюцца.
«Прычынай канфлікту стала рэўнасьць маладога чалавека, жыхара Баранавічаў, які даведаўся пра перапіску сваёй дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы з грамадзянінам Туркмэністану, студэнтам навучальнай установы ў Баранавічах.
У Баранавіцкім унівэрсытэце «Свабодзе» пацьвердзілі, што бойка паміж студэнтамі беларусамі і туркмэнамі была.
Прарэктар па выхаваўчай працы Баранавіцкага ўнівэрсытэту Тацяна Якубовіч паведаміла:
«Гэта праўда было. Органы цяпер з гэтым разьбіраюцца. Мы ў курсе ўсіх падзеяў».
Спадарыня Якубовіч кажа, што цяпер ва ўнівэрсытэце праводзяцца прафіляктычныя мерапрыемствы, каб прадухіліць падобныя бойкі:
«Так, вядома, мы над гэтым працуем. Але камэнтароў пакуль не даем, таму што мы самі разьбіраемся з гэтым».
Як распавяла прарэктар, у Баранавіцкім унівэрсытэце цяпер каля 400 студэнтаў з Туркмэністану. Яны расьселеныя па розных студэнцкіх інтэрнатах.
Тым часам у Баранавічах дзейнічаюць узмоцненыя сілы міліцыі і АМАПу. У цёмную пару міліцыянты спыняюць гурты моладзі, правяраючы дакумэнты. Дзяжураць у горадзе і аўтазакі.