У амаль палове краінаў сьвету дзейнічаюць законы, паводле якіх караюць за «абразу рэлігійных пачуцьцяў» і за іншыя дзеяньні, якія лічацца правінамі перад рэлігіяй.
Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» падрыхтавала даклад «Інфармацыя, прынесеная ў ахвяру на алтар рэлігіі», у якім, сярод іншага, аналізуе выпадкі цэнзуры і абмежаваньня свабоды слова ў сьвеце ў сувязі з «абразай рэлігійных пачуцьцяў».
Першая частка дакладу апісвае жорсткія парушэньні права на інфармацыю, якія ажыцьцяўляюцца ў імя абароны сфэры рэлігійнага жыцьця, і паказвае, як выкарыстаньне рэлігійнай дубінкі супраць журналістаў і блогераў перш за ўсё служыць палітычным інтарэсам. Прыкладам, у Іране журналісты, якія асьмеляцца пісаць пра далёкія ад рэлігійнага ідэалу практыкі рэжыму і яго духавенства, рызыкуюць атрымаць таўро герэтыкаў, якія падпадаюць пад судовы перасьлед. Журналістаў, якія асьмеляцца асудзіць зьверствы збройных ісламісцкіх груповак у Пакістане, Бангладэшы або Нігерыі, чакае расстрэл як няверных, нават калі яны зьяўляюцца мусульманамі.
Другая частка дакладу разглядае розныя віды заканадаўства аб крымінальнай адказнасьці за абразу «рэлігійных пачуцьцяў». Такія законы існуюць у 47% краінаў сьвету. Самыя бескампрамісныя ісламскія дзяржавы караюць за «адступніцтва» (адмаўленьне ад сваёй рэлігіі); у некаторых краінах за гэтую правіну караюць сьмерцю. За «блюзьнерства» караюць у 31 краіне, уключна з Грэцыяй, Італіяй і Ірляндыяй (якая абнавіла сваё заканадаўства ў 2010 годзе); «зьнявага рэлігіі» зьяўляецца злачынствам у 86 краінах (глядзіце далучаную мапу).