Цяжкі выбар сёньня ў аматараў беларускамоўнага року.
12 сьнежня ў Менску а 19-й гадзіне пачнуцца ў трох розных месцах тры беларускамоўныя музычныя імпрэзы. Патрапіць на ўсе не атрымаецца ні журналістам, ні слухачам, таму давядзецца выбіраць, а выбіраць сапраўды ёсьць з чаго.
У клюбе «Loft cafe» Лявон Вольскі ў суправаджэньні гарачага саксафону і выбуховае флейты Паўла Аракеляна выканаюць свае новыя песьні і песьні розных гадоў і з розных праектаў — ад сівое «Зямлі» праз «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут», праз «Паветраны шар» і «Тры чарапахі» да «Белай яблыні грому» ды найноўшых песень.
Яшчэ паўгода таму ў Лявона Вольскага рэгулярна ўзьнікалі праблемы з правядзеньнем канцэртаў у Беларусі. На сёньняшнюю імпрэзу, згодна з новымі правіламі, была пададзеная заяўка на гастрольнае пасьведчаньне, якое было атрыманае 4 лістапада ў галоўным упраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму.
Музыка з задавальненьнем таксама адыграў бы вялікі канцэрт-прэзэнтацыю ў любым менскім клюбе, але да гэтага часу застаецца ў «чорным сьпісе» і ня першы раз атрымлівае адмовы на правядзеньне сваіх выступаў. Таму застаецца толькі праводзіць выступы ў Беларусі ў фармаце «кватэрнікаў» ці за мяжою.
Яшчэ адзін выступ Вайцюшкевіча з новай праграмай «Варанок» адбудзецца 17 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ.
Канкурэнцыю вэтэранам айчыннага музычнага андэграўнду створаць удзельнікі вялікага канцэрту намінантаў і пераможцаў прэміі «Героі году» інтэрнэт-парталу tuzin.fm. Ужо 11-ты год запар беларускі партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі музычнага году. У гэтым годзе будуць вызначаныя пераможцы ў дзьвюх намінацыях «Дэбют году» і «Героі году». На цырымоніі ў арт-цэтры «Юла» выступяць шэраг гуртоў-намінантаў: Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt, :B:N:.
За два дні да мерапрыемства стала вядома, што да выступоўцаў далучыцца гурт BosaeSonca. Лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў адмыслова прыедзе на ўручэньне з Масквы, дзе цяпер жыве і працуе ў складзе інтэрнацыянальнага гурта KilFil.
«Тры чарапахі» пад саксафон
У клюбе «Loft cafe» Лявон Вольскі ў суправаджэньні гарачага саксафону і выбуховае флейты Паўла Аракеляна выканаюць свае новыя песьні і песьні розных гадоў і з розных праектаў — ад сівое «Зямлі» праз «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут», праз «Паветраны шар» і «Тры чарапахі» да «Белай яблыні грому» ды найноўшых песень.
Яшчэ паўгода таму ў Лявона Вольскага рэгулярна ўзьнікалі праблемы з правядзеньнем канцэртаў у Беларусі. На сёньняшнюю імпрэзу, згодна з новымі правіламі, была пададзеная заяўка на гастрольнае пасьведчаньне, якое было атрыманае 4 лістапада ў галоўным упраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму.
У «Варанок» да Вайцюшкевіча
У «Арт Сядзібе» Зьміцер Вайцюшкевіч сёньня ў фармаце творчай сустрэчы прэзэнтуе альбом беларускага шансону «Варанок». Днём раней музыка правёў незвычайную прэзэнтацыю сваёй новай працы для журналістаў у менскай лазьні.Музыка з задавальненьнем таксама адыграў бы вялікі канцэрт-прэзэнтацыю ў любым менскім клюбе, але да гэтага часу застаецца ў «чорным сьпісе» і ня першы раз атрымлівае адмовы на правядзеньне сваіх выступаў. Таму застаецца толькі праводзіць выступы ў Беларусі ў фармаце «кватэрнікаў» ці за мяжою.
Яшчэ адзін выступ Вайцюшкевіча з новай праграмай «Варанок» адбудзецца 17 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ.
Сьпевы герояў